Яго знайшлі ва ўласным офісе. Леперу было 57 гадоў.
Польскі палітык, лідар Самаабароны, былы
віцэ-прэм ’ер і міністр сельскай гаспадаркі Анджэй Лепер быў знойдзены мёртвым ва ўласным офісе. Паліцыя паведаміла, што ён павесіўся. Яму было 57 гадоў.
Лепер заслужыў сабе вядомасць сканадальнымі і радыкальнымі выказваннямі і дзеяннямі. Чатыры разы ён удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах. У 2005 годзе набраў 15%, у астатніх у выпадказ вынікі былі ў раёне 1–3%.
У Польшчы Лепера лічылі папулістам. Нярэдка ён абвінавачваў польскі палітыкаў у абкраданні насельніцтва. Аднапартыйцы заяўляць, што не ведаюць прычын, якія маглі б падштурхнуць іхняга лідара на такі крок.
Лепер неаднаразова добра выказваўся пра сітуацыю ў Беларусі, а таксама пра асобу Аляксандра Лукашэнкі. Нярэдка ён быў героем навін беларускіх тэлеканалаў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары