Меркаванні3030

Памылка Літвы: карысныя ідыёты

Гісторыя з перадачай далікатных фінансавых звестак пра рэсурсы «Вясны» адначасова і багатая на наступствы, і іранічна банальная.

Гісторыя з перадачай далікатных фінансавых звестак пра рэсурсы «Вясны» адначасова і багатая на наступствы, і іранічна банальная.

Выявілася, што беларускім спецслужбам і не трэба ўжываць хітрыкаў, каб здабыць абрывістыя ўскосныя звесткі пра грашовыя перамяшчэнні на падтрымку дэмакратыі. Каб выведаць вычарпальную інфармацыю аказалася дастаткова… адправіць стандартны афіцыйны запыт!

Цікава, ці спадзявалася само Упраўленне прававога забяспечання замежных сувязяў беларускага Мінюста так лёгка абвесці вакол пальца сваіх літоўскіх калег? Сталін у такім выпадку называў заходнікам «карыснымі ідыётамі».

Намеснік старшыні літоўскага Мінюста Томас Вайткявічус апраўдаўся, што адказныя асобы «не звярнулі ўвагі» на прозвішча знанага беларускага праваабаронцы.
Увогуле, маўляў, працэдура абмену фінансавай інфармацыяй стандартная, і дазволу міністра на гэта не трэба.

Літоўскі віцэ-міністр нават паспяшыў назваць «ахвярных казлоў» — кіраўніцтва Дэпартамента міжнароднага права свайго міністэрства. Але справа наўрад ці абыдзецца проста пазбаўленнем прэміі кіраўніцы згаданага Дэпартамента Аўшры Бернацене.

І палітолагі, і літоўскія апазіцыйныя палітыкі патрабуюць разабрацца, ці ведалі высокія літоўскія чыны кшталту міністраў МУС і МЗС пра факт перадачы звестак. А калі так, то прыняць палітычную адказнасць і пайсці ў адстаўку.

Алею ў агонь літоўскага сумлення падлівае тое, што акурат сёлета Вільня старшынюе ў АБСЕ. Там, з аднаго боку, яна падымае пытанне пра рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. З другога боку, перадае беларускаму боку інфармацыю пра апанентаў дыктатуры.

Асаблівую далікатнасць сітуацыі надае той факт, што яшчэ тры тыдні таму літоўскія чыноўнікі і палітыкі ганьбілі Аўстрыю за яе надзвычай хуткае рашэнне вызваліць затрыманага расійца Міхаіла Галаватава.
Вільня вінаваціць былога камандзіра «Альфы» у злачынствах супраць чалавецтва па падзеях штурму тэлевежы ў студзені 1991-га.

Тады незадаволеныя літоўцы небеспадстаўна займелі падазрэнне, што Вена дазволіла збегчы Галаватаву ад правасуддзя, паддаўшыся палітычнаму ціску Масквы. І доўга смакавалі несумленны ўчынак Аўстрыі.

Цяпер Літва згубіла твар перад раскрытыкаванай Аўстрыяй і партнёрамі ў Еўрасаюзе.

«Ці папросіць літоўскі прэзідэнт прабачэння ў беларускага народа?» — рытарычна пытае літоўскі партал Lietuvos Rytas.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома17

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома17

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць