Свет11

Памёр вядомы расейскі журналіст Андрэй Чаркізаў

У сваіх праграмах ён ня раз крытыкаваў стыль кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. І рабіў гэта дасьціпна, са здаровым пачуцьцём гумару. Беларускія ўлады гумару не разумелі і моцна крыўдзіліся.

Яму было толькі 52 гады.

Андрэй Чаркізаў нарадзіўся 1 красавіка 1954 г. у Маскве. Масквіч у 27 пакаленьні (з канца 14 ст.). Паводле адукацыі гісторык. Скончыў у 1977 г. Маскоўскі пэдінстытут. З 1978 г. прафэсійна займаўся журналістыкай. У 1981–1988 гг. — літсакратар і памочнік Юліяна Сямёнава. У 1987 г. упершыню ў савецкім друку выступіў супраць таварыства «Памяць» і антысэміцкай ідэалёгіі ЦК КПСС, у сувязі з чым выйграў тры грамадзянскія працэсы. У 1989–1991 гг. супрацоўнічаў з Радыё Свабода.

У 1989 г. заснаваў савецка‑брытанскае выдавецтва «Інтэр‑Вэрса», якое выпусьціла першую ў СССР кнігу публіцыстыкі Андрэя Сахарава «Трывога і надзея». Са студзеня 1991 г., з часу самага заснаваньня — палітычны аглядальнік радыёстанцыі «Эхо Москвы».

У апошнія гады на "Эхо Москвы" быў аўтарам праграмы штодзённай палітычнай рэплікі, вёў праграму «Кухня Андрэя Чаркізава». У 1996 г. была выдадзена ягоная кніга «Хранограф. Жывы летапіс маскоўскага мураша: даведнік па 5 гадах жыцьця краіны – з 1991 па 1996 гг.».

У лістападзе 1996 г. — сьнежні 1997 г. Андрэй Чаркізаў вёў на тэлеканале НТВ праграму «Час быка», у якой ня раз крытыкаваў стыль кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі і ягоную вайну з журналістамі. Крытыкаваў дасьціпна, з пачуцьцём гумару. Беларускія ўлады гумару не разумелі і моцна крыўдзіліся.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць