Мінскі метрапалітэн з 1 верасня пераходзіць на зімовы графік руху электрацягнікоў,паведаміў начальнік службы руху метро Рыгор Якімкаў.
З 1 верасня ў рабочыя дні на першай (Маскоўскай) лініі метро ў гадзіны пік (з 7.00 да 9.00) інтэрвал руху цягнікоў скароціцца з 3 хвілін да 2 хвілін, у вячэрні час у гадзіны пік (з 16.00 да 19.00) — з 3,5 да 2 хвілін. На другой (Аўтазаводскай) лініі ў ранішнія гадзіны пік цягнікі будуць хадзіць з інтэрвалам 2 хвіліны (летам 3 хв.), у вячэрнія — 2,5 хвіліны (4 хв.).
На дзвюх лініях мінскага метрапалітэна, працягласць якіх складае 30,3 км, пасажыраў перавозяць 49 электрацягнікоў(каля 250 вагонаў). За суткі яны выконваюць 1245 рэйсаў. Паслугамі сталічнай падземкі за суткі карыстаюцца ад 600 тыс. да 800 тыс. чалавек.
-
Памада Марыі Калеснікавай і малакаадсос Марыны Ментусавай — топ экспанатаў з выставы пра змаганне беларусак
-
Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою
-
У Брэсцкай вобласці ўжо пачаліся лясныя пажары
Каментары