Спорт

Зборная Беларусі заняла 20-е месца ў медальным заліку на ЧС па лёгкай атлетыцы

Зборная Беларусі заняла 20-е месца ў медальным заліку на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які завяршыўся сёння ў паўднёвакарэйскім Тэгу.

У актыве зборнай Беларусі два медалі, і абодва — у штурханні ядра.
Серабро ў жаночых спаборніцтвах заваявала Надзея Астапчук, бронзу сярод мужчын здабыў Андрэй Міхневіч. За срэбра ад Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі належыць $30 тыс. прызавых, за бронзу — $20 тыс.

Для беларускіх спартсменаў цяперашні сусветны форум у Тэгу стаў ужо 10-м у суверэннай гісторыі. Пачынаючы з 1993 года нашымі лёгкаатлетамі зараз ужо заваявана 36 медалёў (10 залатых, 14 сярэбраных, 12 бронзавых). Жанчыны здабылі 20 узнагарод (6, 8, 6), мужчыны — 16 (4, 6, 6). Самымі ўраджайнымі на медалі (па 7) былі сусветныя форумы ў Гётэборгу-1995 (2, 3, 2) і Парыжы-2003 (3, 1, 3). Зусім без узнагарод беларусы вярталіся з сусветных форумаў двойчы — з Севільі-1999 і Берліна-2009. Чэмпіянат свету ў Тэгу-2011 з двума заваяванымі ўзнагародамі — трэці ў спісе найменш удалых планетарных першынстваў.

У 13-м чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў паўднёвакарэйскім Тэгу прымалі ўдзел 1945 атлетаў з 202 краін. У лік лідараў медальнага заліку ўвайшлі ЗША (12 залатых узнагарод, 8 сярэбраных, 5 бронзавых), Расія (9, 4, 6) і Кенія (7, 6, 4), Ямайка (4, 4, 1), Германія (3, 3, 1), Вялікабрытанія (2, 4, 1), Кітай (1, 2, 1). Усяго медалі заваявалі прадстаўнікі 41 краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»18

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Усе навіны →
Усе навіны

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар57

У Мінск едзе генсак АБСЕ. Латушка супраць17

У Арыны Сабаленкі падчас тэлешоу скралі заручальны пярсцёнак за 800 тысяч даляраў13

«Моцны хлапок і выбух». На гродзенскай трасе загарэлася фура1

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»18

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць