Усяго патроху55

Ці рэальна выконваць правілы ўнутранага распарадку ў студэнцкім інтэрнаце?

Сапраўднае дарослае жыццё? З абмежаваннямі.

Свабода! Аднак гэтая «свабода» ў сценах інтэрната мае свае абмежаванні. У кожным студэнцкім інтэрнаце ёсць правілы ўнутранага распарадку, прадугледжаныя пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 1999 г. № 1437 «Аб зацверджанні палажэння аб інтэрнатах і Тыпавой дамовы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнаце».

Паколькі ўсе інтэрнаты кіруюцца гэтай пастановай, то і правілы ўнутранага распарадку аднаго інтэрната ад іншага не будуць моцна адрознівацца.

Не — прасам і кіпяцільнікам!

Напрыклад, у большасці інтэрнатаў, калі, вядома, вы не шчаслівы жыхар Студэнцкай вёскі, забаронена карыстацца ў жылых пакоях электранагравальнымі прыборамі, такімі як абагравальнікі, кіпяцільнікі, электрачайнікі, печы ЗВЧ, прасы, кававаркі. Чаму? Слабая праводка. А цяпер скажыце: ці можна нармальнаму чалавеку абыходзіцца без чайніка або праса? А без абагравальніка, ды ў кастрычніку, калі ацяпленне яшчэ не ўключылі, а рамонт у інтэрнаце яшчэ не зрабілі і шклопакеты не паставілі: заклейвай не заклейвай — усё роўна з ложка здзімае.

Зрэшты, у некаторых інтэрнатах старой забудовы, у кутніх пакоях усё ж у парадку выключэння дазволілі карыстацца электраабагравальнікамі. У астатніх пакоях давядзецца запасацца грэлкамі.

Што да кіпяцільніка або электрачайніка, то за іх выкарыстанне можна і з інтэрната вылецець.
Усё залежыць ад каменданта. Так што з гэтым студэнты імкнуцца не жартаваць. Добра хоць наконт прадуктаў харчавання ніякіх абмежаванняў няма.

Нароўні з такімі відавочнымі рэчамі, як забарона на курэнне, распіццё спіртных напояў і ўжыванне наркатычных рэчываў, існуюць і парадаксальныя. Напрыклад, у інтэрнатах нельга забіваць цвікі, развешваць на сценах жылых пакояў малюнкі, плакаты і іншую паліграфічную прадукцыю. Вы калі-небудзь бачылі студэнцкі пакой без якіх-небудзь малюначкаў на сцяне? Добра, што гэтае правіла існуе толькі на паперы.

І ніякіх гасцей падчас сесіі!

Бесперашкодна трапіць у інтэрнат яго насельнікі могуць толькі ў перыяд з 6.00 да 24.00, а госці — толькі з 9.00 да 22.00. Не пазней за 23.00 наведвальнікі павінныя пакінуць інтэрнат. Ну, а каб наведвальнік змог прайсці ў інтэрнат, яму давядзецца даць дзяжурнаму па інтэрнаце дакумент, які пацвярджае яго асобу, і зарэгістравацца ў кнізе ўліку наведвальнікаў. Што ж да перыяду экзаменацыйнай сесіі, то ў гэты час усім староннім уваход у інтэрнат забаронены. Аднак студэнт на тое і студэнт, каб знаходзіць выйсце з розных сітуацый. А некаторыя прымудраюцца нават на гэтым зарабіць. Напрыклад, тыя, хто жыве на першым паверсе. Студэнты ідуць на розныя хітрыкі: нехта наляпляе сваё фота на чужы пропуск, нехта па вадасцёкавай трубе караскаецца, нехта праяўляе цуды дыпламатыі і ўгаворвае вахцёра. Як? Сакрэт, напэўна.

Яшчэ адным абмежаваннем у некаторых інтэрнатах з’яўляецца забарона на адкрыццё ў пакоях вокнаў (акрамя фортак),

але і гэта не заўсёды атрымліваецца пракантраляваць.

Сістэма кантролю за выкананнем правіл у інтэрнатах адладжаная гадамі. Акрамя загадчыка інтэрнатам і каменданта на кожным паверсе ёсць свой стараста, абраны студрадай. На старастаў паверхаў ускладаецца назіранне за выкананнем правілаў унутранага распарадку. Таксама студрада інтэрната рэгулярна праводзіць праверкі санітарнага стану жылых пакояў і месцаў агульнага карыстання (перыядычнасць праверкі — не радзей за адзін раз у месяц). Але звычайна студэнты пра такія праверкі загадзя папярэджаныя.

А вось у БДУ пайшлі яшчэ далей, там створаны «аператыўны атрад інтэрната»
з мэтай падтрымкі правапарадку, кантролю за выкананнем правілаў унутранага распарадку і аказання садзейнічання ў забяспечанні прапускнога рэжыму ў студэнцкіх інтэрнатах, захавання бяспекі на культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў інтэрнатах.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць