Грамадства

Выплата дапамогі непрацуючым пенсіянерам і атрымальнікам дапамог пачнецца пасля 20 верасня

Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі непрацуючым пенсіянерам і атрымальнікам дапамог у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пачнецца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пасля 20 верасня. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра працы і сацабароны Валянціна Каралёва.

Яна растлумачыла, што для правядзення арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па забеспячэнню рэалізацыі ўказа нумар 417 «Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе» спатрэбіцца 3–4 дні. Так, неабходна скласці ведамасці, надрукаваць іх, накіраваць у аддзяленні паштовай сувязі, банкаў і прадпрыемствы па дастаўцы пенсій.

Выплата будзе праведзена ў парадку, устаноўленым для выплаты пенсій і дапамог, падкрэсліла Валянціна Каралёва.

Дапамога ў памеры 500 тыс. рублёў будзе выплачана непрацуючым атрымальнікам пенсій (незалежна ад яе памеру) — 1 млн. 847,7 тыс. чалавек. Дзеянне ўказа распаўсюджваецца і на атрымальнікаў дапамог. Гэта людзі, якія атрымліваюць дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (308,3 тыс.), па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў і якія атрымліваюць дапамогі на дзіця, інфіцыраванае ВІЧ (11,9 тыс. чалавек), а таксама дапамогі па догляду інваліда І групы, састарэлага, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту, мае патрэбу паводле заключэння МРЭК або дзяржарганізацыі аховы здароўя ў пастаянным доглядзе (39,5 тыс. чалавек).

Дапамога не будзе выплачана тым, хто на 1 вераснязнаходзіўся на дзяржзабеспячэнні, у месцах пазбаўлення волі, а таксама пенсіянерам, якія атрымліваюць пенсіі з іншых дзяржаў і ад Рэспублікі Беларусь у іншых дзяржавах.

Пры адсутнасці ў чалавека магчымасці атрымаць дапамогу ў верасні з-за асабістых абставін яна будзе выплачана яму ў кастрычніку.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць