Улада33

БХД пачынае падрыхтоўку да чарговай спробы рэгістрацыі партыі

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) пачаў падрыхтоўку да правядзення чацвёртага ўстаноўчага з`езда партыі, які плануецца правесці 17 снежня. Рашэнне аб гэтым прынята 17 верасня на пасяджэнні нацыянальнай рады БХД, паведамляе сайт аргкамітэта партыі.

Як адзначыў сустаршыня аргкамітэта Віталь Рымашэўскі, кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, рэгістрацыя БХД у якасці партыі абароніць актывістаў ад пераследу на падставе артыкула 193 Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Улічыўшы недахопы мінулых спробаў рэгістрацыі, удзельнікі рады абмеркавалі арганізацыйныя моманты правядзення ўстаноўчага сходу. Разам з тым кіраўніцтва БХД не мае ілюзій, што ўлады пойдуць на рэгістрацыю партыі і не будуць перашкаджаць дзейнасці сябраў аргкамітэта.

На пасяджэнні нацыянальнай рады былі абмеркаваны наяўная сацыяльна-палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі, стаўленне міжнароднай супольнасці да падзей у краіне, супрацоўніцтва БХД з іншымі беларускімі дэмакратычнымі партыямі і арганізацыямі. Удзельнікі абмеркавалі правядзенне шэрагу кампаній, у тым ліку ў абарону палітвязняў, за сямейныя каштоўнасці, супраць артыкула 193 КК, а таксама пытанні ўмацавання і развіцця рэгіянальных структур БХД.

Нацыянальная рада БХД прыняла дзве заявы: з патрабаваннем вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў, а таксама спыніць націск на сябраў БХД і спробы іх дыскрэдытацыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе10

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі хор скарыў журы польскага конкурсу «Маю талент» народнай песняй пра Каляды7

Севярынец: Варта зразумець адну простую рэч — ёсць час змагароў і ёсць час майстроў12

«З пяці варыянтаў тры кватэры здаваліся толькі грамадзянам Беларусі». Расіяне пераехалі ў Гомель пасля атакі УСУ на Бранск — што іх дзівіць?36

Дзе-нідзе ў Беларусі выпаў град ФОТАФАКТ

Як вайна Трампа з Іранам наблізіла канец нафты і газу і адкрыла дарогу электрычнасці22

Агракамбінат «Дзяржынскі» паглынуў Слуцкі мясакамбінат

У Крупках прадаюць з аўкцыёну цэлы вайсковы гарадок

Што за графітавыя бомбы, якімі ўкраінцы ўдарылі па «ДНР»5

Адзін з асуджаных за тэракт у «Крокусе» скончыў жыццё самагубствам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе10

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць