Спорт22

Плаціні рыхтуе рэвалюцыю ў еўрапейскім футболе

Ён прапанаваў падзяліць адборачны турнір Еўра-2016 на два этапы.

Прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні выступіў з прапановай змяніць фармат правядзення адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2016 па футболе, у фінале якога ў Францыі будуць удзельнічаць 24 зборныя.

На пасяджэнні выканкама УЕФА на Кіпры ён прапанаваў падзяліць адборачны турнір на два этапы. На першым з іх 52 зборныя будуць рассеяныя па 13 групах.

Чатыры каманды ў кожнай групе за год правядуць турнір.
Зборныя, якія зоймуць першыя месцы ў сваіх квартэтах, атрымаюць пуцёўкі ў фінальны раўнд.

На думку Плаціні, наймацнейшыя каманды Старога Свету пры такой формуле будуць вызваленыя ад шматлікіх сустрэч з горшымі ў класе камандамі.

Падчас другога года адборачнага цыклу топ-зборныя правядуць выставачны турнір, які павінен прынесці УЕФА салідны прыбытак.

А рэшта камандаў будзе зноў размеркаваная па адборачных групах, у якіх будуць разыграны яшчэ 10 пуцёвак у фінальную стадыю Eўра-2016.

Чэмпіянат Еўропы-2016 стане першым, у якім колькасць удзельнікаў складзе 24 каманды. Да 1992 года фіналістаў было восем, а з 1996 г. іх склад пашырыўся да 16-ці. На Еўра-2012 у Польшчы і Украіне таксама выступяць 16 зборных.

Францыя ўжо вызначылася з гарадамі, якія прымуць чэмпіянат Еўропы. У спіс увайшлі Бардо, Ланс, Ліль, Марсэль, Нансі, Ніца, Парыж і Ліён.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго4

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго4

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць