Свет1414

Віцэ-прэм'ер Расіі Кудрын пакінуў пасаду пасля публічнай сваркі з Мядзведзевым

Кудрын быў адным з найбольш паслядоўных лібералаў у расійскім кіраўніцтве.

Віцэ-прэмер-міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын 26 верасня пайшоў у адстаўку пасля публічнай сваркі з прэзідэнтам краіны Дзмітрыем Мядзведзевым.

Расійскі кіраўнік выказаў незадаволенасць заявай Кудрына ў ЗША пра тое, што ён не будзе працаваць ва ўрадзе пад кіраўніцтвам Мядзведзева. Прычына — розныя погляды на бюджэтныя расходы, уключаючы вайсковыя.

«Дысцыпліну і субардынацыю ва ўрадзе ніхто не адмяняў, — прыводзіць прэс-служба Крамля словы Мядзведзева на пасяджэнні камісіі па мадэрнізацыі і тэхналагічным развіцці эканомікі Расіі, што прайшло ў панядзелак. — 

Калі, Аляксей Леанідавіч, вы не згодныя з курсам прэзідэнта, а ўрад праводзіць прэзідэнцкі курс, у вас ёсць толькі адно выйсце, і вы ведаеце, якое — падаць у адстаўку…
Або вы зыходзіце з таго, што рознагалоссяў не існуе, і тады вам давядзецца даць адносна гэтага каментарый. Калі ж гэтыя рознагалоссі існуюць, пра што вы толькі што сказалі, я іншага выйсця не бачу, хаця мне, вядома, будзе непрыемна зрабіць тое, пра што я сказаў».

Кудрын заявіў, што параіцца з прэм’ер-міністрам Уладзімірам Пуціным.

Хутка стала вядома, што віцэ-прэм’ер падаў у адстаўку.

Паводле інфармацыі шэрагу расійскіх СМІ, Кудрын разлічваў, што стане прэм’ер-міністрам пры прэзідэнце Пуціне. Аднак на апошнім з’ездзе партыі «Адзіная Расія» Пуцін, якога Мядзведзеў вылучыў кандыдатам у прэзідэнты, заявіў, што цяперашняму прэзідэнту будзе прапанавана пасада прэм’ер-міністра.

У кіраўніцтве Расіі Аляксей Кудрын быў адным з найбольш паслядоўных крытыкаў беларускай эканамічнай мадэлі, за што ўдастойваўся рэзкіх эпітэтаў з боку Аляксандра Лукашэнкі.

Самы востры публічны канфлікт адбыўся ў канцы мая 2009 года, калі Расія адклала выдзяленне Беларусі чарговага траншу крэдыту ў памеры 500 млн. долараў. Паводле слоў Кудрына, выдзяленне траншу залежыць ад эканамічнай палітыкі дзяржавы. «Гэта звязана з тым, што ў беларускай эканоміцы ўзмацняюцца дыспрапорцыі і дысбалансы, — растлумачыў тады віцэ-прэм’ер. — На наш погляд, урад Беларусі прымае недастатковыя меры, каб забяспечыць плацежаздольнасць сваёй эканомікі». У Беларусі, паводле яго слоў, «ідзе адцягванне крызісных з’яў штучным спосабам» за кошт «масіраванай крэдытнай падтрымкі».

Лукашэнка даў адказ наступным днём: «Мы ўчора назіралі цікавую сітуацыю, калі прэзідэнт Беларусі сядзіць з Уладзімірам Пуціным і абсалютна на дружалюбнай ноце абмяркоўвае пытанні, пачынаючы ад прыватных і заканчваючы дзяржаўнымі. І нармальнае ідзе абмеркаванне. А ў гэты час Кудрын дае прэс-канферэнцыю да пасяджэння саюзнага Саўміна, сутнасць якой — пасеяць паніку ў Беларусі. Ён поўнасцю кансалідаваўся з нашымі адмарозкамі, якія тут на заходнія грошы вякаюць і пачынаюць нас вучыць працаваць».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

Праваабаронца Лабковіч атрымаў прапанову аб «супрацоўніцтве»1

Новая мадэль Anthropic вымусіла главу Мінфіна ЗША правесці экстранную нараду з кіраўнікамі найбуйнейшых банкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць