Курс у «Беларусбанку» падрос на 150 рублёў.
12 дзён, ад моманту правядзення першых напаўрынкавых дадатковых таргоў на біржы, рубель ціха рос. Агулам росту біржавога курса склаў 9%. У абменніках курс даляра знізіўся шчэ больш істотна.
Перад выхаднымі курс замёр на ўзроўні, які існаваў на чорным рынку перад дадатковай сесіяй: 7200–7800 рублёў за даляр.Пасля быў наўздзіў высокі курс дадатковай сесіі, і яго тыднёвае апусканне пад фанфары.
Выглядае, што далейшае ўзмацненне рубля магчымае толькі ў выпадку калі Нацбанк распачне валютныя інтэрвенцыі на біржы, калі ён будзе рэгулярна прадаваць валюту для прадпрыемстваў і банкаў па курсе, ніжэйшым за цяперашні рынкавы.
У Мінску найлепшы курс куплі даляраў складаў па стане на 11.00 аўторка 7650 рублёў (у панядзелак было 7600, у пятніцу 7580 рублёў). Еўра «Франсабанк» купляе за 10300 рублёў (у панядзелак найлепшы курс быў 10 180).
Найніжэйшы курс продажу даляраў па стане на 11.00 аўторка складае 7700 рублёў. Такую каціроўку выставілі тры розныя банкі (у
Еўра найтанней купляць за 10 450 рублёў у «Знешэканамбанку» (было 10350).
«Беларусбанк» сёння купляе даляры за 7500–7580 рублёў, еўра — за 10 050–10 200. Даляры прадаюцца за 7780–7800, еўры —за 10 600.
Абмены валютай праз
Цікава, што апошнія тыдні расійскі рубель і злоты падаюць адносна даляра і еўра. Пагроза сусветнага эканамічнага крызісу б’е па менш надзейных валютах.
Тым часам на дадатковых таргах на біржы 27 верасня рубель да даляра зноў вырас на 0,9% — да 7760 рублёў. Біржавы курс еўра склаў 10500.
Каментары