Меркаванні11

МЗС Польшчы: ЕС не праводзіць таемных перамоваў з Лукашэнкам

Еўрасаюз не здрадзіць прынцыпам і збіраецца настойваць на поўнай рэабілітацыі ўсіх палітвязняў Беларусі да пачатку якіх-небудзь перамоваў з афіцыйным Мінскам.
Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Польшчы, якая сёлета старшынюе ў ЕС, Радаслаў Сікорскі 26 верасня на сустрэчы з журналістамі ў Варшаве.

Паводле яго словаў, на саміце Усходняга партнёрства, які пройдзе 29–30 верасня ў Варшаве, Беларусь стане выключэннем. «Ёй як бы нададзены спецыяльны статус», — растлумачыў Сікорскі.

Нагадаем, Беларусь на саміце Усходняга партнёрства прадставіць міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў.

Кіраўнік польскага МЗС нагадаў, што санкцыі ў дачыненні да Беларусі Еўрасаюз увёў праз сітуацыю ў краіне, у прыватнасці, праз падзеі 19 снежня 2010 г.

У сваю чаргу намеснік кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Польшчы Ежы Памяноўскі падкрэсліў: «ЕС не праводзіць таемных перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам».

Паводле словаў Памяноўскага, візіт у Мінск у канцы жніўня міністра замежных справаў Балгарыі Мікалая Младзенава — гэта «яго асабістая ініцыятыва, пра прычыны якой лепш спытаць у яго самога». «Пра вынікі яго візіту мы потым чыталі ў прэсе — як і пра абяцанні, якія яму даў Лукашэнка», — дадаў Памяноўскі.

Ён нагадаў, што, паводле наяўнай інфармацыі, на сустрэчы з Младзенавым Лукашэнка паабяцаў правесці круглы стол з апазіцыяй.

«Але нічога гэтага няма, а Лукашэнка пачаў казаць, што хоча правесці круглы стол не з апазіцыяй, якая, паводле яго словаў, нічога з сябе не ўяўляе, а з грамадзянскай супольнасцю. Але мы ўжо чулі нешта падобнае — напрыклад, у часы польскай «Салідарнасці»,
 — адзначыў намеснік міністра.

На думку Памяноўскага, перамены ў Беларусі могуць адбыцца гэтак жа хутка, як у Тунісе і Егіпце. «Калі Лукашэнка разумее гэтыя працэсы і зменіць сваю рыторыку і метады, то ён можа нават гэтыя перамены ўзначаліць. Тады стаўленне да яго можа змяніцца», — заявіў Ежы Памяноўскі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»2

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою1

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы14

Беларускі ПЭН прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

З'явілася ВІДЭА знішчэння расійскага дрона на Гомельшчыне

Памёр Алесь Астраўцоў5

Галоўны ідэолаг расказаў, ці будуць у Беларусі забараняць дзецям і падлеткам карыстацца сацсеткамі1

Стала вядома імя беларускага кадэбіста, які курыраваў завербаванага кіраўніка малдаўскай разведкі. І іх хітры спосаб камунікацыі4

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока11

У Мінску заўважылі першага шпака ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»2

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць