Улада88

Сікорскі: Лукашэнка бярэ дэмакратычныя стандарты з Усходу, а грошы – з Захаду

«Я не ведаю нікога (а я размаўляў з высокапастаўленымі расійскімі партнёрамі), хто б верыў, што Лукашэнка атрымаў 80%».

«У Лукашэнкі ёсць цікавая ідэя, як утрымацца ва ўладзе: браць дэмакратычныя стандарты з Усходу, а грошы — з Захаду. Але мы можам гэта не прыняць. Баюся, Еўропа будзе настойваць, што стандарты і грошы ён павінен браць з адной і той жа крыніцы» — такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, выступаючы 29 верасня на канферэнцыі Усходняга партнёрства ў Варшаве.

Сікорскі нагадаў, што летась ён і міністр замежных спраў Германіі Гідо Вестэрвеле перадалі Аляксандру Лукашэнку прапанову: «Калі ён правядзе справядлівыя выбары, стане наладжваць цеснае супрацоўніцтва з ЕС, Беларусь можа атрымаць значную эканамічную дапамогу».

«Аднак прэзідэнт Лукашэнка не стрымаў слова і сфальсіфікаваў выбары. Я не ведаю нікога (а я размаўляў з высокапастаўленымі расійскімі партнёрамі), хто б верыў, што Лукашэнка атрымаў 80 працэнтаў», — сказаў польскі міністр.

Паводле слоў Сікорскага, «Польшча разглядае беларускі народ як еўрапейскі народ». Кіраўнік польскага МЗС спадзяецца, што ў будучым у беларускіх турмах будуць утрымлівацца злачынцы, а не апазіцыянеры. «Беларуская апазіцыя з’яўляецца нашым партнёрам», — падкрэсліў Радослаў Сікорскі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву22

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву22

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць