Музыка77

«Яго «Россія» падштурхнула беларускія нацыянальныя пачуцці»

6 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў з дня смерці Ігара Талькова.

Вядомы расійскі спявак Ігар Талькоў загінуў 6 кастрычніка 1991 года ў Санкт-Пецярбургу ў часе канцэрта. Да трагедыі прывяла спрэчка з аховай спявачкі Азізы, якая прасіла Талькова памяняцца месцамі ў канцэртнай праграме. Жыццё спевака абарваў стрэл з рэвальвера.

Бацькі Ігара Талькова былі рэпрэсаваныя. Яго дзед быў патомным казаком, дзядзькі — царскімі афіцэрамі. Сам спявак нарадзіўся ў Тульскай вобласці, куды выслалі бацькоў. Сямейная драма наклала адчувальны адбітак на творчасць спевака.

Публічная крытыка Брэжнева ў 1975 годзе абярнулася для яго службай у будаўнічых войсках.

Напрыканцы 80-х, пачатку 90-х у творчасці Талькова трывалае месца займае грамадзянская лірыка. Гэта быў час маладых і дзёрзкіх. Цой, Газманаў, Растаргуеў — іх песні спявалі тысячы. Талькоў, які хутка расчараваўся ў новай уладзе незалежнай ужо Расіі, напісаў колькі прарочых песень. У адной з іх, напісанай у памяць Віктара Цоя, спявак задумваецца і пра свой хуткі сыход.

Яркая, месцамі супярэчлівая і рэзкая творчасць Ігара Талькова, росквіт якой прыпаў на лёсавызначальны не толькі для Расіі, але і для ўсіх былых савецкіх краін час, адносіцца да тых катэгорый, што змяняюць свет і людзей.

«Для майго пакалення народжаных у 1960-я ўдарам, які падштурхнуў нацыянальныя пачуцці — менавіта беларускія нацыянальныя пачуцці — была песня Талькова «Россія»,
якая прагучала ў праграме «До і после полуночі», — кажа бард Андрэй Мельнікаў.

Як склаўся б лёс спевака, каб ён дажыў да сённяшніх часоў, калі ўлада ў Расіі ўзяла на ўзбраенне нацыянальную ідэю?

Ці быў бы Талькоў сёння ў «Едіной Россіі», ці спяваў бы на «маршах нязгодных»?
«Калі б Талькова не забілі тады, ён бы ўсё адно да нашых часоў не дажыў, — лічыць А.Мельнікаў. — Гэты чалавек не шкадаваў сябе,
усё рабіў з поўнай самааддачай.
Беларусам трэба, дарэчы, вучыцца працаваць з такой самааддачай. Не ўсё з створанага ім застанецца, але ён зрабіў усё, што мог».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

Другакласнік у Германіі падаў заяўку на вакансію інспектара дзіцячых пляцовак. І яго амаль узялі!

«Не толькі ад грыпу або кавіду». Навукоўцы з ЗША распрацоўваюць універсальную вакцыну ад усіх тыпаў лёгачных інфекцый

Энтузіясты алічбавалі ўсе могілкі Мінска2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

 У расійскім Саранску гарыць важны завод ВПК1

Самае жахлівае здарэнне на Алімпіядзе. Польская спартоўка атрымала каньком у вока5

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце2

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць