Улада99

Статкевіча пачалі шантажаваць свабодай блізкіх людзей

Палітыку пагражалі, што калі ён адмовіцца напісаць патрэбную паперу, то яго жонка Марына Адамовіч ці яе сын будуць арыштаваны.

Па звестках з калоніі горада Шклова, кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалая Статкевіча прымушалі падпісаць прашэнне аб памілаванні, выкарыстоўваючы шантаж.

Палітыку пагражалі, што калі ён адмовіцца напісаць патрэбную паперу,

то яго грамадзянская жонка Марына Адамовіч ці яе сын будуць арыштаваны.

Марыны Адамовіч не выключае, што так яно і было.

— Гэта цалкам адпавядае метадам работы тых арганізацый, якія называюць сябе спецслужбамі. А для мяне гэта проста не навіна, а калі навіна, то 10-месячнай даўніны. Таму я веру ў тое, што такія метады маглі быць скарыстаныя супраць Міколы дзеля таго, каб дамагчыся ад яго напісання прашэння аб памілаванні. Бо якім яшчэ спосабам можна ўздзейнічаць на Міколу.

Марына Адамовіч не верыць, што гэтыя пагрозы могуць быць рэалізаваныя.

«Гэта было б занадта вар’яцкім і вельмі відавочным глупствам. Асабліва ў сённяшніх рэаліях», — кажа яна.

Мікалай Статкевіч за падрыхтоўку і ўдзел у «плошчы 2010» асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваёй віны ён не прызнаў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба26

Паплечніка Бондаравай выклікаў ГУБАЗіК7

«Масоўка — гэта мяса». Беларус распавёў пра працу ў масоўцы ў кіно1

Ці хоча беларуская моладзь пераехаць і куды? Вынікі апытання13

КНДР выпрабавала электрамагнітную бомбу, якая здольная выклікаць блэкаўты2

У Літве раскрылі міжнародную групу, што планавала палітычныя забойствы. Сярод злачынцаў ёсць беларусы4

Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ3

Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год5

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць