Навука і тэхналогіі55

Інтэрнэт па-беларуску: каму пагражае адміністрацыйная адказнасць

Верхняя палата беларускага парламента 8 лістапада ўхваліла законапраект, датычны адказнасці за парушэнні ў сферы выкарыстання інтэрнэту.

Законапраект аб унясенні зменаў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, выклікаў дыскусіі ў беларускім грамадстве. Некаторыя эксперты нават паведамілі, што беларусы пазбавяцца інтэрнэту пасля ўступлення ў сілу гэтага закона.

Насамрэч жа менавіта гэты законапраект нічога новага для беларускіх карыстальнікаў не забараняе.
Ён уводзіць адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь за ажыццяўленне дзейнасці па рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, якія маюць падключэнне да сеткі Інтэрнэт, не размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і (або) незарэгістраваных ва ўсталяваным парадку.

Аднак забарона на ажыццяўленне такой дзейнасці дзейнічае ў нашай краіне ўжо больш за год — яна ўведзеная з 1 ліпеня 2010 указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2010 года «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт». Проста адказнасць за парушэнне гэтай нормы была не такой сур’ёзнай.

Указам № 60, нагадаю, былі ўведзеныя дастаткова жорсткія для беларускага карыстальніка ўмовы карыстання інтэрнэтам.

Па-першае, усе інтэрнэт-рэсурсы ў даменнай зоне.by павінныя былі прайсці абавязковую дзяржаўную рэгістрацыю. Указ патрабаваў ажыццявіць такую рэгістрацыю да 1 ліпеня 2010 года, аднак яна была завершаная значна пазней.

Па-другое, была ўведзеная абавязковая ідэнтыфікацыя ўсіх карыстальнікаў інтэрнэту. Правайдары абавязаныя ажыццяўляць ідэнтыфікацыю абаненцкіх прылад карыстальнікаў інтэрнэту і захоўваць цягам года інфармацыю аб такіх абаненцкіх прыладах і аказаных паслугах. Уладальнікі кампутарных клубаў, інтэрнэт-кавярняў і іншых арганізацый, якія прадстаўляюць паслугі доступу ў інтэрнэт, абавязаныя патрабаваць у наведнікаў дакументы, якія пацвярджаюць асобу, і таксама захоўваць гэтую інфармацыю цягам года.

Па-трэцяе, прадугледжаная магчымасць увядзення абмежаванняў для карыстальнікаў інтэрнэту па доступе да пэўных сайтаў. Прычым для большасці карыстальнікаў увядзенне абмежаванняў ажыццяўляецца на добраахвотнай аснове праз заяву свайго правайдара. Аднак для дзяржаўных органаў і арганізацый, арганізацый адукацыі і культуры такія абмежаванні абавязковыя — правайдары абавязаныя абмежаваць доступ карыстальнікаў з такіх арганізацый да сайтаў, інфармацыя на якіх накіраваная на ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці, незаконны абарот зброі і наркотыкаў, распаўсюджанне парнаграфічных матэрыялаў, прапаганду гвалту, жорсткасці і іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам.

Па-чацвёртае, прадугледжана, што аказанне паслуг, выкананне работ, рэалізацыя тавараў з выкарыстаннем сетак і рэсурсаў, якія маюць падключэнне да сеткі Інтэрнэт можа ажыццяўляцца толькі беларускімі юрыдычнымі асобамі і прадпрымальнікамі, толькі праз сайты, размешчаныя ў даменнай зоне.by і толькі з дапамогай сервераў, размешчаных у Беларусі.

Вось за парушэнне гэтай нормы і ўводзіцца адміністрацыйная адказнасць.
Цяпер, праўда, ніхто і не ўспамінае, што ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці было прадугледжанае самім указам. Указ № 60 абавязваў Савет Міністраў яшчэ да канца мінулага года распрацаваць і ўнесці ў парламент праект закона, скіраваны на ўдасканаленне адміністрацыйнай, крымінальнай і іншай адказнасці за парушэнні патрабаванняў дадзенага ўказа.

Дык ці забараняе ці ўказ № 60 дзейнасць сэрвісаў Google, Yandex, Facebook, Вконтакте і іншых у Беларусі? З фармальна-юрыдычнага пункту гледжання — так, забараняе. Калі не браць пад увагу паслугі электроннай пошты, ад рэгістрацыі якой дзяржава пакуль адмовілася, то ўсе астатнія сэрвісы гэтых кампаній з пазіцыі заканадаўства з’яўляюцца паслугамі, хоць і бясплатнымі. Такім чынам, яны павінныя аказвацца беларускімі кампаніямі ў даменнай зоне.by і праз беларускія серверы.

Аднак практычна рэалізаваць гэтую забарону на сённяшні дзень не ўяўляецца магчымым. І справа як раз у адказнасці. Прыняты законапраект прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць тых арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па рэалізацыі тавараў, работ, паслуг у Беларусі. А прыцягнуць да адказнасці кампаніі Google, Yandex або Facebook будзе вельмі і вельмі праблематычна.

Нормы адказнасці, прадугледжаныя самім указам, таксама неэфектыўныя ў дадзеным выпадку. Яны скіраваныя толькі на самі арганізацыі, якія аказваюць паслугі, але не на карыстальнікаў інтэрнэту. Указ прадугледжвае вынясенне прадпісання пра ліквідацыю парушэнняў, а пасля прыпыненне правайдарам аказання інтэрнэт-паслуг парушальніку патрабаванняў указа. Улічваючы, што вышэйзгаданыя кампаніі не маюць сервераў у Беларусі, прыпыненне аказання інтэрнэт-паслуг дадзеным кампаніям будзе немагчымым.

Адказнасць для грамадзян за карыстанне такімі рэсурсамі на сённяшні дзень не прадугледжаная.

Таму і нормы ўказа № 60, і прынятыя змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях скіраваныя ў першую чаргу супраць беларускіх кампаній і прадпрымальнікаў, якія рэалізуюць тавары, выконваюць працы і аказваюць паслугі праз интэрнэт. Такім арганізацыям і прадпрымальнікам можна працаваць толькі ў даменнай зоне.by і праз размешчаныя ў Беларусі серверы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім27

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

На Кіпры знайшлі мёртвае цела, якое можа належаць Уладзіславу Баўмгертнеру8

Беларусам загадалі больш нараджаць і жыць даўжэй. Але як вырашыць праблемы з дэмаграфіяй?11

Пры перагрузцы аўтамабіляў з ЗША беларускія мытнікі знайшлі ў грузе янота ФОТЫ1

ЗША прыпыняць выдачу толькі іміграцыйных віз

Беларускія сілавікі вучаць у сябе на базе нігерыйскі спецназ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць