Свет

Даўгавы крызіс і Іран — на парадку дня саміта ЗША—ЕС

28 лістапада кіраўніцтва Еўрасаюза сустрэнецца ў Вашынгтоне з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам і дзяржсакратаром Хілары Клінтан. Галоўныя пытанні перамоваў — даўгавы крызіс у Еўропе і санкцыі адносна Ірану, які абвінавачваецца ў імкненні стварыць ядзерную зброю.

Сустрэча прэзідэнта Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу і старшыні Еўрапейскай Рады Германа ван Ромпея з прэзідэнтам ЗША адбываецца ў час, калі Вашынгтон усё больш жорстка крытыкуе Брусэль за меры па барацьбе з даўгавым крызісам. Ад саміта ў Вашынгтоне не чакаюць прарыўных рашэнняў, бо ў еўрапейскай дэлегацыі няма лідараў еўрапейскіх дзяржаваў, якія нясуць на сабе асноўны цяжар прыняцця складаных рашэнняў. Тым не менш, чакаецца, што Абама зробіць ціск на Ромпея і Барозу, каб ЕС прымаў больш жорсткія і адказныя рашэнні.

Цяпер ЕС спрабуе ўратаваць эканоміку Грэцыі, баючыся, каб фінансавыя цяжкасці не распаўсюдзіліся на такія краіны, як Італія, Іспанія і нават Францыя.

ЕС шукае дадатковае фінансаванне для створанага Еўрапейскага фонду стабільнасці. Гэты фонд ужо мае 440 млрд еўра, але гэтых сродкаў можа не хапіць для ўратавання такіх краінаў, як Італія і Іспанія. Міжнародны валютны фонд (МВФ), у якім Злучаныя Штаты валодаюць найбольшай доляй галасоў, не хоча больш укладаць грошы ў Еўрапейскі фонд стабільнасці.

У той час як эканамічныя пытанні з’яўляюцца крыніцай спрэчак паміж Вашынгтонам і Брусэлем, бакі займаюць блізкія пазіцыі адносна Ірану. Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан сустрэнецца заўтра з кіраўніцай замежнай палітыкі ЕС Кэтрын Эштан, каб абмеркаваць, што павінен зрабіць Захад, каб сарваць планы Тэгерану стварыць ядзерную зброю.

ЗША пасля дакладу МАГАТЭ аб іранскай ядзернай праграме, абнародаваным у пачатку лістападу, ужо ўнеслі ў «чорны спіс» 11 арганізацый, якія падазраюцца ў спрыянні іранскай ядзернай праграме.

Чакаецца, што ЕС дадасць у адпаведны спіс суб’ектаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, 191 фізічную і юрыдычную асобу. ЕС ужо ўвёў санкцыі адносна 35 асобаў і 250 прадпрыемстваў, звязаных з ядзернымі праграмамі Ірану.

Вялікабрытанія не выключае, што ўвядзе забарону ўсім фінансавым установам краіны, у тым ліку і Цэнтральнаму банку Англіі, весці справы з Іранам. Францыя прапанавала ўвесці новыя абмежаванні на імпарт іранскай нафты ў Еўропу.

Клінтан і Эштан таксама абмяркуюць сітуацыю ў Афганістане, беспарадкі ў Сірыі і заяўку Сербіі аб ўступленні ў ЕС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць