Меркаванні2929

Лябедзька: Генерала Азаронка затрымалі перад Плошчай, у турме КДБ ён паводзіў сябе абсалютна прыстойна

«Калі там з'явіліся гэтыя «маскі», ён проста адмаўляўся падпарадкоўвацца незаконным загадам».

Паводле звестак кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, якога схапілі і прывезлі ў турму КДБ пасля мітынгу 19 снежня, Ігар Азаронак на той момант там ужо быў, хоць афіцыйна лічыцца, што яго затрымалі 20 снежня.

«Я сядзеў у следчым ізалятары КДБ, калі там быў Азаронак, а таксама сядзеў з людзьмі, якія былі з ім раней ў адной камеры. Пра Азаронка былі толькі станоўчыя водгукі.

Расказвалі, што ў ноч з 19 на 20 снежня ён не спаў, хадзіў туды-сюды і, відаць, чакаў, што будуць перамены.
А па-другое, калі я ўжо выйшаў з «амерыканкі» і размаўляў з людзьмі з абароннага ведамства, то чуў наступнае. Сярод іх ходзіць версія, што яшчэ да 19 снежня паступіў загад усім падраздзелам Мінабароны быць гатовымі да падаўлення выступленняў людзей, але ён адрэагаваў на гэта крайне негатыўна і яму за гэта зрабілі справу, што ён нібыта хабар хацеў атрымаць. Ведаю, што
ў «амерыканцы» Азаронак паводзіў сябе абсалютна прыстойна
. Чалавек ён годны і, калі там з'явіліся гэтыя «маскі», з ім ўзнікалі вялікія праблемы, бо ён проста адмаўляўся падпарадкоўвацца незаконным загадам».

Калі суддзі сыходзілі з судовай залы, Ігар Азаронак паспеў гучна сказаць на іх адрас: «Будзьце вы праклятыя, марыянеткі».
Другі асуджаны Андрэй Машкаўцан прысуд ніяк не пракаментаваў.

Адвакат і сваякі Ігара Азаронка размаўляць з журналістамі адмовіліся. Прысуд уступае ў дзеянне з сённяшняга дня, 12 снежня. Цягам дзесяці дзён асуджаныя могуць падаць толькі наглядную скаргу.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам7

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Усе навіны →
Усе навіны

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

Расіяне ўдарылі па гандлёвым цэнтры ў Дняпры3

«Памылак не існуе, існуюць урокі». Бабарыка расказаў, як праходзіла ягонае скандальнае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну25

«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам7

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць