Улада

Сенатары ЗША ўхвалілі «Акт аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі»

Прыняцце гэтага законапраекта ініцыяваў старшыня Хельсінскай камісіі Кангрэса ЗША Крыстафер Сміт. Ён жа з’яўляецца аўтарам актаў аб дэмакратыі ў Беларусі 2004 і 2006 гадоў.

У пачатку ліпеня Акт быў ухвалены ніжняй палатай амерыканскага парламента — Палатай прадстаўнікоў.

Цяперашні Акт аб дэмакратыі ўносіць папраўкі ў аналагічны закон ад 2004 года, асуджаючы апошнія парушэнні правоў чалавека ў краіне, у тым ліку: арышты кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года і іншых прадстаўнікоў апазіцыі; факты фальсіфікацый падчас выбачай кампаніі; ціск на незалежныя СМІ, нацыянальныя і рэлігійныя меншасці.

Кангрэс ЗША патрабуе тэрміновага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітзняволеных у Беларусі, а таксама падтрымлівае жаданне беларускага народа жыць ва ўмовах дэмакратыі і захавання суверэнітэту сваёй краіны.

Амерыканскі парламент заяўляе аб непрызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і падтрымлівае заклікі аб правядзенні новых выбараў згодна са стандартамі АБСЕ.

Пры гэтым Кангрэс выказвае падтрымку дэмакратычным рухам і арганізацыям Беларусі.

Акт аб дэмакратыі падтрымлівае санкцыі, уведзеныя супраць беларускіх улад, і заклікае Міжнародную федэрацыю хакея замарозіць планы па правядзенні ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі 2014 года да поўнага вызвалення ўсіх палітзняволеных.

Кангрэс заклікае ўрад ЗСША прадоўжыць падтрымку незалежнага радыё-, тэле- і інтэрнэт-вяшчання на Беларусь.

Для набыцця сілы закона «Акт аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі» павінен быць завізіраваны прэзідэнтам ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць