Усяго патроху1313

Відавочца: Якім чынам Femen-істкам удалося так хутка раздзецца, а пасля ўцячы

Дзесьці каля 11.05 насупраць будынка КДБ літаральна на секунду спынілася машына, з якой выскачылі тры дзяўчынкі ў паліто і шапках.

Журналістка НН была сведкам таго, як гэта адбывалася.

Дзесьці каля 11.05 насупраць будынка КДБ літаральна на секунду спынілася машына, з якой выскачылі тры дзяўчынкі ў паліто і шапках.
На бягу яны за лічаныя секунды скінулі з сябе вопратку проста на асфальт.

Яны схапілі плакаты і ўсталі насупраць будынка КДБ. (За гэтым назіраў здзіўлены рабочы, што завіхаўся з драбінай каля каланады.) Некалькі хвілінаў Femen спакойна і беспакарана крычалі «Жыве Беларусь», мяняліся плакатамі і пазіравалі перад журналістамі.

Праз пару хвілінаў яны падняліся на прыступкі будынка, працягваючы крычаць на ўвесь праспект. З будынка нарэшце выскачыў ахоўнік.
Мужчына ў вайсковай форме груба накрычаў на іх: «Хутка спусціцеся адсюль! А ну, сышлі…». Аднак дзяўчаты не рэагавалі.

Вайсковец паглядзеў на намаляваны партрэт Лукашэнкі на спіне дзяўчыны, перадаў нешта па рацыі і да яго пачалі далучацца іншыя ахоўнікі з будынка.

Кадэбісты найперш пачалі хапаць журналістак і цягнуць да бакавога ўвахода ў будынак.
Дзяўчаты з Femen тым часам рынуліся наўцёкі. Яны хуценька скінулі з сябе вянкі і вусы, падхапілі вопратку з асфальта і кінуліся за рог «дома Цанавы». Праз хвіліну на праспекце ўжо было ціха і пуста.
Ахоўнікі падбіралі з зямлі тыя элементы вопраткі, якія не паспелі на сябе надзець Femen-кі
(напрыклад, адна з дзяўчат згубіла там шапку), а звычайная бабуля, якая выпадкова праходзіла міма, падняла і забрала сабе вянок.

Каментары13

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць