Грамадства2020

Праваслаўная царква змагаецца з «нядобрасумленнымі жабракамі»

У Гомелі «жабракі, якія збіраюць міласціну каля сабора, перашкаджаюць маліцца».

Жыхарка Гомеля, член Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» і Беларускага Хельсінкскага камітэта Марыя Багдановіч атрымала адказ з Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы на свой зварот, падставай для якога паслужыў канфлікт паміж жабракамі, якія просяць міласціну каля гомельскага Петрапаўлаўскага сабора, і ўладамі.

«Міліцыя забараніла жабракам стаяць каля праваслаўнага сабора і прасіць міласціну. Я звярнулася ў Цэнтральны РАУС, і мне патлумачылі, што яны п’юць і хуліганяць, таму іх праганяюць. Але я ведаю людзей, якія вымушаны і не з-за згубных заган прасіць міласціну, яны нікому не перашкаджаюць, наадварот — дапамагаюць вернікам рэалізоўваць права на тое, каб даць міласціну, як напісана ў Евангеллі», — заявіла БелаПАН Багдановіч.

У міліцыі актывістцы адказалі, што жабракоў адганяюць ад храма па просьбе святароў, а жабракі трацяць атрыманыя грошы на алкаголь, і іх знешні выгляд і паводзіны выклікаюць негатыўную рэакцыю.

Тады Багдановіч звярнулася па тлумачэнні ў Гомельскую епархію.
Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх адказаў актывістцы, што «жабракі, якія збіраюць міласціну каля сабора, часта чапляюцца да прыхаджан, перашкаджаюць ім маліцца». «Не раз гэтыя грамадзяне ўчынялі крадзяжы ў саборы і ў прыхаджан. Хрысціянам неабходна тварыць міласціну, аказваць дапамогу маючым патрэбу і маламаёмым, але не спрыяць граху, даўшы грошы людзям, якія выкарыстоўваюць іх для набыцця алкаголю», — гаворыцца ў адказе епархіі.

Актывістка не задаволілася такім адказам і звярнулася ў Беларускі экзархат. Сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення Мікалай Коржыч адказаў Багдановіч, што царква заўсёды дапамагала бедным, але, «на жаль, вядомыя выпадкі, калі нядобрасумленныя людзі пад выглядам жабракоў ашукваюць людзей». Царква «заклікана весці людзей да Бога, міласэрнасці, любові і спачування. Аднак яна не павінна патураць хлусні і заганам чалавека. У апісаным Вамі выпадку мелі месца крадзяжы, якія вымусілі духавенства звярнуцца ў праваахоўныя органы для дапамогі ў вырашэнні гэтай праблемы».

«Адказ з экзархату я б назвала дыпламатычным
— адчуваецца жаданне духавенства пагасіць гэты канфлікт, але, на жаль, не даецца адказ на галоўнае пытанне, якім я задавалася: што рабіць з евангельскім выказваннем „таму, хто просіць, дай“. Бо ў Евангеллі не сказана, што даваць міласціну трэба толькі тым, хто не п’е, або толькі тым, хто стары. Праблема прасіцелей міласціны — гэта не толькі іх праблема, але і ўсяго грамадства. Таму што ў грамадзян ёсць права даць міласціну, або не даць, і службовая асоба, якая аддае загад выганяць жабракоў, парушае і нашы грамадзянскія правы», — лічыць Багдановіч.

Яна таксама атрымала адказ з пракуратуры Цэнтральнага раёна Гомеля, у якім гаворыцца, што законам не прадугледжана адказнасць за прашэнне міласціны, «калі пры гэтым не парушаецца грамадскі парадак». Гэты адказ з пракуратуры Багдановіч мае намер распаўсюдзіць сярод жабракоў, каб яны ведалі свае правы і абавязкі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Калоны ў гонар Канстытуцыі 3 мая на Беларусі — міф, які ходзіць здаўна28

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская сутыкнулася з цяжкай хваробай. За суткі ёй амаль сабралі вялікую суму, не хапае зусім крыху5

Пракуратура палохае, што за навучанне і працу ў ЕГУ можа пагражаць да шасці гадоў зняволення20

Трамп заявіў, што «Праект Свабода» у Армузскім праліве будзе прыпынены2

Сталіца Мексікі апускаецца пад зямлю так хутка, што гэта бачна з космасу1

Першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі «Арсенал»1

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

Студэнт з Конга, які абурыўся цэнамі на Coca-Cola, пакінуў Беларусь і паабяцаў раскрыць праўду9

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць