У парку40-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі плануецца ўзвядзенне гатэльнага комплексу «Пекін». Вакол гэтага праекта ўжо разгарэліся жарсці: мясцовыя жыхары абараняюць парк і звяртаюцца да чыноўнікаў.
— Мы стукаемся ў інстанцыі са снежня мінулага года, як толькі даведаліся, што праект будаўніцтва гатэля «Пекін» ухвалены, — кажа грамадская актывістка, жыхарка раёна Людміла Гайкоўская. — Намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Уладзімір Ліцецкі запэўніваў нас, што «пад сякеру» пойдзе некалькі дрэваў у раёне грамадскай прыбіральні з краю парка, што ніхто сам парк высякаць не стане. Але мы проста жахнуліся, калі ўбачылі, якую тэрыторыю абнеслі плотам. Гэта практычна ўвесь парк! Калі ж мы сталі на дарозе дрывасекаў з «Мінскзеленбуда», з’явіліся людзі ў цывільным. Сказалі, што яны з Ленінскага РУУС, і калі тут будзе парушацца парадак, то вінаватыя могуць трапіць на «суткі».
На дапамогу мясцовым жыхарам прыйшлі эколагі.
— Пасля першай высечкі былі накіраваныя лісты ў адміністрацыю прэзідэнта, кіраўніцтву Ленінскага раёна, у СМІ і Міністэрства прыроды, — дзеліцца актывістка экалагічнага таварыства «Зялёная сетка» Марына Дубіна. — Міністр распарадзіўся стварыць камісію, якая павінна разабрацца ў канфліктнай сітуацыі. Але, як бачыце, 5 студзеня высечка зноў аднавілася.
Паводле дадзеных на канец мінулага тыдня, у парку спілавана 30 дрэваў.
— Частку маладых дрэваў пераносім ў іншы раён, перасаджваем. А тыя, што пазначаныя крыжам, — «пад пілу», — расказаў адзін з працаўнікоў «Мінскзеленбуда». — Мы наогул не вельмі разумеем, навошта так калечыць парк. Тут,
Работнікі «Мінскзеленбуда» да абаронцаў парка ставяцца лаяльна.
— Мы робім тое, што нам сказалі, — кажуць яны. — А жанчыны пад бензапілу кідаюцца, як ненармальныя.
Абаронцы парка сцвярджаюць, што грамадскага абмеркавання будаўніцтва гатэля не было.
— Усе думалі, што будоўля закране тэрыторыю, дзе цяпер размешчаная былая грамадская прыбіральня. Але ніяк не ўвесь парк, — адзначаюць яны. — Мы хочам, каб улады нас пачулі і разабраліся ў сітуацыі. Чаму нельга пабудаваць гатэль, да прыкладу, на тэрыторыі завода імя Кірава?
Сапраўды, праз дарогу ад парка разбураюцца карпусы завода. На платах надпісы: «Рукі прэч ад парка!»
5 студзеня высечка нечакана аднавілася.
— Мы адразу кінуліся на абарону дрэваў. Пазней прыехалі чыноўнікі з адміністрацыі Ленінскага раёна. Яны сказалі, што было прынятае рашэнне паскорыць высечку. Нам паказалі праект забудовы, паводле якога ад парка не застанецца і траціны, — наракаюць абаронцы.
Пад калектыўным зваротам, які даслалі ў адміністрацыю прэзідэнта, падпісалася 412 жыхароў, якія жывуць на прылеглых да парка вуліцах. Сярод іх ёсць ветэраны вайны і алімпійскія чэмпіёны.
Жыхары раёна звяртаюць увагу на тое, што парк
— Тут 16 ліпеня 1944 адбыўся знакаміты парад партызан, — кажуць абаронцы парка, дэманструючы кнігу «Памяць». — Сёння нам удалося прыпыніць высечку дрэваў, але мы разумеем, што яна можа аднавіцца ў любы момант, і сілы ў нас можа не хапіць. Мы таксама людзі, нам трэба хадзіць на працу, весці хатнюю гаспадарку… І мы супраць таго, каб на тэрыторыі нашага выдатнага парка стаяў гатэль.
Каментары