Меркаванні11

ФПБ пра пазітыўныя і негатыўныя наступствы павелічэння базавай велічыні

Павелічэнне базавай велічыні да 100 тысяч рублёў з 1 красавіка выклікала неадназначную рэакцыю ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў размешчаным на сайце ФПБ паведамленні.

«З аднаго боку, гэта зрабіць было цалкам лагічна, бо ў нашай краіне базавая прымяняецца для вызначэння памеру дапамогі па беспрацоўі і розных сацыяльных выплат. З другога — яе павышэнне выкліча і некаторыя негатыўныя наступствы», — гаворыцца ў паведамленні.

Як зазначаюць у ФПБ,

у трохразовага павышэння стаўкі базавай велічыні (з цяперашніх 35 тысяч рублёў да 100 тысяч) «шмат станоўчых момантаў»
. «Разам з ёй аўтаматычна ўзрастуць, напрыклад, памеры сацыяльных выплат, прадугледжаных калектыўным дагаворам (у сувязі з нараджэннем дзіцяці, дапамога шматдзетным сем’ям і іншыя). Дапамога па беспрацоўі (з 0,7 да 2 базавых у залежнасці ад ранейшай занятасці) і стыпендыі грамадзянам, накіраваным органамі па працы і занятасці на прафпадрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі (ад 1,05 да 3 базавых у залежнасці ад ранейшага заробку)», — падкрэсліваецца ў паведамленні. Таксама сярод іншы плюсоў называецца павелічэнне памераў кампенсацыі расходаў па найме жылля навучэнцам і студэнтам (у Мінску са 105 да 300 тысяч рублёў, у іншых населеных пунктах з 70 да 200 тысяч), а таксама памераў вызваляемых ад падаходнага падатку даходаў, атрыманых ад прафсаюзных арганізацый іх членамі.

«Да ліку „мінусаў“ перадусім трэба аднесці рост кошту арэнднай платы (таксама ў тры разы), што пацягне за сабой падаражанне тавараў і паслуг.
Узрастуць таксама памеры дзяржпошлін. Так, напрыклад, плата за дзяржаўную рэгістрацыю прафсаюза ў арганізацыі павялічыцца са 175 да 500 тысяч рублёў, за выдачу ліцэнзіі на ажыццяўленне юрыдычнымі і фізічнымі асобамі асобных відаў дзейнасці — з 280 да 800 тысяч рублёў, за выдачу вадзіцельскага пасведчання — з 17,5 да 50 тысяч рублёў. Даражэй давядзецца плаціць за абмен пашпарта — замест цяперашніх 17,5 тысячы 50 тысяч рублёў, і гэта ўжо не кажучы пра павышэнне штрафаў ДАІ і іншых», — гаворыцца ў паведамленні.

Негатыўна на рашэнне ўрада адрэагавалі і прадстаўнікі бізнес-супольнасці.

У прыватнасці, 5 студзеня Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва і Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і работадаўцаў адправілі на імя прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча ліст з просьбай перагледзець рашэнне аб павышэнні базавай велічыні.

Як зазначаецца ў лісце, «рашэнне было прынята без дастатковага эканамічнага абгрунтавання, без кансультацый з дзелавой супольнасцю (асацыяцыямі, саюзамі), што супярэчыць пункту 9.4 дырэктывы № 4».

На думку прадстаўнікоў дзелавых колаў, трохразовае павышэнне базавай стаўкі «адмоўна адаб’ецца не толькі на прадпрымальніках, але і на ўсім насельніцтве ў цэлым, паколькі памер базавай велічыні фігурыруе ў дзясятках нарматыўных актаў». Так, напрыклад, трохразовае павелічэнне стаўкі базавай велічыні аўтаматычна прывядзе да росту ў тры разы кошту арэнднай платы, таму што арэндныя плацяжы прывязаны да базавай. Гэта, у сваю чаргу, аўтаматычна пацягне за сабой павелічэнне кошту тавараў і паслуг, бо затраты лягуць на сабекошт.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі24

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго17

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць