Улада

Тры суб’ектыўныя правільнасьці

Ці правільна зрабіў Мілінкевіч, што выступаў на БТ на дзвюх мовах? Адказаць на гэтае пытаньне мы папрасілі як інтэлектуалаў, так і падпісчыкаў «НН».

Валер Булгакаў, рэдактар часопісу «ARCHE»:

Думаю, так. Тэлевізійная аўдыторыя, якой была адрасаваная прамова, — зусім унікальная. Гэта не інтэрнэтчыкі і не чытачы апазыцыйнай прэсы. Каб зацікавіць яе, трэба выглядаць не звычайна.

Пётра Рудкоўскі, філёзаф, манах-дамініканец:

Наколькі «правільным» было такое рашэньне, ёсьць і застанецца пытаньнем адкрытым, бо ў гэтым выпадку само паняцьце «правільнасьці» неакрэсьленае. «Правільным» можна назваць жаданьне Мілінкевіча інтэграваць грамадзтва, яго беларускамоўную і расейскамоўную частку. «Правільнай» трэба лічыць устаноўку на нерэвалюцыйнае, негвалтоўнае вяртаньне нацыянальных каштоўнасьцяў. «Правільнай» таксама трэба лічыць павагу да фактаў, якой кіруецца Мілінкевіч. Гэтыя тры суб’ектыўныя «правільнасьці» і абумовілі мову выступу. Для чалавека, адной з галоўных амбіцыяў якога ёсьць лагодзіць падзелы ў грамадзтве, такая тактыка апраўданая. Я перакананы, што Мілінкевіч, стаўшы прэзыдэнтам ці застаўшыся ў апазыцыі, застанецца верным сваім адраджэнскім перакананьням і будзе далікатна стымуляваць працэс беларусізацыі, унікаючы памылак радыкалаў пачатку 90-х гадоў.

Ірына Бугрова, палітоляг, каардынатарка праграмаў у Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры:

Ён у гэтым сэнсе быў вельмі карэктны і дакладны. Калі б Мілінкевіч выступаў як просты грамадзянін, ён мог бы выбіраць мову, якой карыстаецца кожны дзень. Але як кандыдат у прэзыдэнты ён павінен быў будаваць свой выступ іначай.

Вольга Ахрук, настаўніца з Горадні:

Не, я за тое, каб ён выступаў толькі па-беларуску.

Аляксей Крукоўскі, выкладчык Беларускага ліцэю:

Думаю, што гэта не пашкодзіла яго іміджу, і мне спадабалася. Хоць пра яго практычна нічога не гавораць у прэсе, усё ж імідж «бээнэфаўца» за ім цягнецца. І выступ па-расейску — гэта апераджальны ўдар.

Фёдар Квасавец (Талачын), 78 гадоў:

Добра зрабіў. А як іначай? Пераламіць сытуацыю сёньня ня проста. Гаварыў ён па-расейску, а на пытаньні адказваў і па-расейску, і па-беларуску. З часам усё пераменім!

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць