Грамадства22

Ус ізноў звярнуўся да грамадзянаў з нагоды паправак у Выбарчы кодэкс

Былы кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус зноў звярнуўся да грамадзян з просьбай узяць удзел у працы ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за змяненне Выбарчага кодэкса.

Як зазначаецца ў заяве, дэпутаты ўсіх узроўняў, пачынаючы ад сельсаветаў і заканчваючы Палатай прадстаўнікоў, пазбаўлены рэальнай улады. «Яны — не дэпутаты. Іх не выбіраў народ, іх прызначылі чыноўнікі. Таму людзі з дэпутацкімі значкамі бяздумна ўхваляюць самыя недарэчныя ініцыятывы ўлады. Гэта тычыцца вашага невялікага горада, вёскі, сталіцы. Вашы грошы пускаюць на набыццё дарагіх іншамак і будаўніцтва лядовых палацаў, у той час як у бальніцах перабоі з лекамі, у дзіцячых дамах і школах не хапае прасцінаў і лыжак. Змяніць гэта ў вашых сілах!», — заяўляе Ус.

Гаворка ідзе аб змяненні артыкулаў 34, 35 і 72 Выбарчага кодэкса. Як мяркуе Ус, неабходна, каб кандыдаты мелі права накіроўваць ва ўчастковыя камісіі сваіх прадстаўнікоў, спіс якіх павінен быць пададзены за 15 дзён да галасавання. Прадстаўнікам кандыдата павінны выдаваць пасведчанні членаў выбаркамаў на працягу трох дзён.

Апрача таго, членам камісіі, якія прадстаўляюць кандыдатаў, павінна быць дадзена права ставіць свой подпіс на адваротным баку кожнага бюлетэня. Гэта, на думку Уса, дазволіць пазбегнуць незаконнага ўкідвання бюлетэняў у скрыні падчас датэрміновага галасавання і фальсіфікацый падчас падліку галасоў.

Як паведаміў Ус, на гэты час у ініцыятыўную групу па змяненні выбарчага заканадаўства ўваходзяць каля тысячы чалавек.

«Некаторыя прыходзяць, некаторыя сыходзяць. Сыход людзей звязаны з націскам на іх пасля таго, як адміністрацыя прадпрыемстваў або мясцовыя ўлады даведваюцца, што яны падтрымалі маю ініцыятыву. Мала каму хочацца страціць працу»,
 — зазначыў Ус.

Дата правядзення сходу ініцыятыўнай групы, якая будзе займацца зборам подпісаў у падтрымку змяненняў у заканадаўства, пакуль не вызначана. «Зараз мы праводзім інфармацыйную кампанію, спадзяёмся, што група дасягне дзвюх тысяч чалавек. І ўжо бліжэй да канца студзеня будзем вырашаць, дзе і калі адбудзецца сход», — сказаў Ус.

Ён таксама паведаміў, што ўважліва азнаёміўся з растлумачэннямі Цэнтрвыбаркама адносна рэалізацыі грамадзянамі заканадаўчай ініцыятывы. «У сувязі з гэтымі растлумачэннямі мы і будзем праводзіць сход. Мы збіраемся дзейнічаць выключна па закону», — заявіў Ус.

Варта зазначыць, што змяненне выбарчага заканадаўства Беларусі было асноўным тэзісам перадвыбарнай праграмы Уса падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай19

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Патрыярх Кірыл заклікаў праваслаўных святароў: «Работайте, братья!»24

Нешта гарэла каля дыспетчарскай станцыі паблізу Мазырскага НПЗ3

У Расіі беларус фасаваў наркотыкі ў каробкі ад пячэння і адпраўляў пакупнікам праз таксі. Таксіст не паверыў і павёз пячэнне ў паліцыю

Як уладкаваны клубнічны бізнэс, хто найбольш на ягадах зарабляе і чаму іх часам выкідаюць3

Нечаканы бенефіцыяр рэпрэсій і масавай эміграцыі беларусаў — выручка гэтага расійскага бізнэсу ў Мінску вырасла на 4000%3

Беларусаў у Геленджык цяпер будуць вазіць іншым маршрутам7

У іспанскую вёску прывезлі дзевяць зуброў. Імі паспрабуюць вырашыць сур'ёзную праблему6

Жанчына з-пад Баранавіч прыехала ў Мінск і там накінулася на 10‑гадовага хлопчыка7

Беларуска не можа выехаць з Польшчы праз рэдкі спосаб легалізацыі. Каб гэта выправіць, трэба мяняць закон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай19

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць