Усяго патроху

Пяціметровыя гурбы снегу намяло ў Аўстрыі

Надзвычай моцныя снегапады не сціхаюць на захадзе Аўстрыі. Толькі за ноч на 9 студзеня ў федэральнай зямлі Форарльберг выпаў метр снегу. Пасля працяглых снегападаў цяпер там ляжаць гурбы вышынёй каля 5 м.

Магутныя снегапады ў заходняй частцы краіны павысілі небяспеку сходу лавін. У Альпах у раёне Ціроля і Арльберга ўжо некалькі дзён захоўваецца вельмі высокая, чацвёртая, ступень лавінанебяспекі па пяцібальнай шкале. Цяпер горныя схілы чысцяць спецыялісты-ўзрыватэхнікі.

Паралізаваны рух на аўтамабільных дарогах і чыгунцы. У Ціролі да гэтага часу не ходзяць цягнікі паміж гарналыжнымі курортамі Оцталь і Блудэнц, а таксама паміж аўстрыйскай камунай Ройтэ і баварскім Гармішам. І аўтамабільныя дарогі, і чыгунка ў раёне Інсбрука, Ціроля і Зальцбурга заблакаваныя сумётамі і паваленымі дрэвамі, 30 тысяч турыстаў заблакаваныя ў гатэлях.

Між тым метэаролагі не абяцаюць змянення надвор’я ў лепшы бок: цыклон будзе панаваць як мінімум яшчэ некалькі бліжэйшых дзён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе5

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Жодзінец палюбіў чужыя машыны: не мог прайсці міма, каб не выцягнуць магнітолу ці хаця б не пакатацца. Канец хобі паклалі УСУ9

У Беларусі ўпершыню прайшоў чэмпіянат па выдаленні ўвагнутасцей з аўто1

Гэта самая дарагая хрушчоўка краіны1

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі5

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай2

Чаму нават маладым не варта бегчы за аўтобусам, што ад’язджае2

Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць1

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі3

Касмічны карабель «Арыён» дасягнуў зоны гравітацыйнага ўплыву Месяца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе5

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць