Усяго патроху55

Сёння на Зямлю зваляцца 160 мільёнаў даляраў

Магчымая зона падзення кавалкаў міжпланетнай станцыі — трохі паўднёвей Беларусі.

Расійская міжпланетная станцыя «Фобас-Грунт» упадзе на Зямлю, па разліках еўрапейскіх спецыялістаў, позна ўвечары 15 студзеня.

Як прагназуе Еўрапейскае касмічнае агенцтва,

апарат сыдзе з арбіты 15 студзеня, а 21.28, папярэджваючы, што хібнасць прагнозу можа складаць да дзевяці гадзін.

Паводле разлікаў «Раскосмасу» найбольш верагодны час падзення 19.51 па мінскім часе, паведамляе «Інтэрфакс».

Мяжой паміж атмасферай і космасам з’яўляецца вышыня 100 км. Учора апарат знаходзіўся між 174,2 і 149,7 км.

Наконт месца падзення таксама ёсць розныя версіі.

Апошняя заява «Раскосмаса» — кавалкі грымнуцца ў пустыні Гобі. Раней заяўлялася, што «Фобас-грунт» упадзе ў Ціхі акіян недалёка ад узбярэжжа Чылі. Або ў Атлантычны акіян. Яшчэ раней прагназавалася падзенне станцыі ў Індыйскі.

Увогуле ж, паведамляе «Раскосмас»,

магчымая зона падзення — «паласа» ад 51,4 градуса паўночнай шыраты да 51,4 градуса паўднёвай шыраты». Невялікае адхіленне на поўнач — і апарат можа трапіць у палескія балоты.

Усяго кавалкаў будзе каля дваццаці і агульная іх вага не перавысіць 200 кг, запэўніваюць у «Раскосмасе». Але аматарам сувеніраў усё ж варта быць уважлівымі і паасцерагчыся. Прынамсі, не паркавацца сёння-заўтра ў пустыні Гобі.

* * *

Апарат «Фобас-Грунт» быў запушчаны з Байканура ў ноч на 9 лістапада.

Пасля аддзялення ад ракеты-носьбіта «Зеніт» на апараце не ўключыліся рухавікі, якія павінны былі вывесці яго на высокую апорную арбіту, каб адтуль ён мог стартаваць да Марса.

«Фобас-Грунт» павінен быў даляцець да спадарожніка Марса Фобас, сесці на гэта нябеснае цела, узяць пробы грунта і даставіць іх на Зямлю для лабараторнага даследавання. Місія павінна была працягнуцца прыкладна 2,5 гады.

Кошт праекта, па неафіцыйнай інфармацыі, складае каля 5 млрд расійскіх рублёў (каля $160 млн).

Каментары5

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь31

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа1

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць