У сталіцы Румыніі больш за 30 чалавек пацярпелі ў выніку разгону антыўрадавай дэманстрацыі,паведамляе Euronews.
На вуліцы Бухарэста ў нядзелю зноў выйшлі маніфестанты, незадаволеныя новымі мерамі эканоміі і планаванай рэформай сістэмы аховы здароўя. Пратэстоўцы пачалі закідваць паліцэйскіх камянямі і палкамі, тыя вымушаныя былі прымяніць слезацечны газ.
Антыўрадавыя пратэсты ідуць у краіне ўжо некалькі дзён. Сярод патрабаванняў — адстаўка кабінета Траяна Бэсеску.
Цяпер чытаюць
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары