Грамадства22

Нягледзячы на спыненне рэгістрацыі БХД, улады працягваюць ціснуць на яе заснавальнікаў

Нягледзячы на тое, што ўлады 19 студзеня заявілі аб нерэгістрацыі Партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», ціск на яе заснавальнікаў не спыніўся.
Пра гэта прэсавай службе БХД расказала чарговая ахвяра рэпрэсій, сябар БХД Антось.

«Сёння, 19 студзеня, на свята Вадохрышча, я прыйшоў у дэканат Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута, у якім завочна вучуся на 4 курсе. Недзе за тыдзень мне тэлефанавалі „з дэканата“ (дакладней, тэлефанавала ідэолаг інстытута, якая наўмысна не паведаміла, што гэта яна) і прасілі падысці з прычыны „аднаго пытання“. Пра пытанне таксама не было сказана ні слова», — адзначыў актывіст.

«Нарэшце я прыйшоў. Дзесьці каля 40 хвілінаў ідэолаг, яшчэ зусім маладая й прыгожая жанчына, даводзіла мне, што дзеля ладу й міру, а таксама каб не было бяды, я павінен адмовіцца ад подпісу заснавальніка партыі або хаця б сказаць, што я яго ставіў пад прымусам, у нецвярозым стане ці неабдумана („Ты толькі прызнай, што неабдумана“, „А ці рады быў бы ты, калі б мог закрэсліць гэты подпіс?“ і г.д.).

У самых-самых розных варыяцыях яна заяўляла, што „эці вірхушкі ф парціі нажываюцца“ й да т. п. Я сказаў, што нашыя вярхушкі ці сядзелі, ці сядзяць, адмовіцца ад подпісу не магу, я мужчына і павінен паважаць свае погляды.
На паўрытарычнае пытанне „чаго мне не хапае“ я адказваў, што занадта шмат маны й несправядлівасці ў нашым грамадстве, і мне не хапае праўды й справядлівасці», — сказаў Антось.

«Дарэчы, пачынаўся наш дыялог з неадназначнай пагрозы з яе боку, завяршаўся — просьбамі „пайсці на кампраміс“, „падумаць пра сваю будучыню“. Не грозьбай, дык просьбай»,
 — падкрэсліў ён.

«Па яе словах, прычына выкліку мяне ў кабінет — праверкі з Мінюста. І ведаеце, самае непрыемнае тое, што „тузаць“ мяне пачалі акурат пасля таго, як я заплаціў за сесію… Заплаціў — будзь здароў. Брыдка, прыкра, непрыемна. Я не вінавачу гэтую жанчыну, не жадаю ёй нічога ліхога, проста хачу, каб людзі ведалі, што такое наш шызафрэнічны рэжым. Хай ведаюць усе», — дадаў актывіст.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ16

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Я ў калоніі быў больш вольны». Былы палітвязень Тамаз Піпія расказаў пра 6 гадоў за кратамі і новую паранаідальную беларускую рэальнасць12

Партыі сябра Лукашэнкі не хапіла каля 160 галасоў з усёй Арменіі, каб трапіць у парламент2

Выйшаў на свабоду палітзняволены фанат Цімур Піпія1

Ордэн за перайменаванне палка УПА: прэзідэнт Польшчы даў Зяленскаму некалькі дзён на вырашэнне канфлікту53

Так рэцэптаў беларускіх страў яшчэ ніхто не здымаў ВІДЭА12

«Уцякалі ад мігрантаў і гендарнай ідэалогіі». Прапаганда паказала яшчэ адну сям'ю ковід-дысідэнтаў, якая перабралася з Германіі ў Беларусь17

У Полацку адкрылі музей самага старажытнага манастыра Беларусі6

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў13

Памятаеце «Сход неабыякавых»? Ён яшчэ жывы, але тэлеграм-чат у іх ужо скралі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ16

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць