ЗША ўвялі санкцыі супраць банка «Тэджарат» і яго мінскага філіяла «ТК Банк»
Міністэрства фінансаў ЗША абвясціла, што ЗША ўводзіць санкцыі супраць трэцяга паводле велічыні іранскага банка «Тэджарат» і яго мінскага філіяла — закрытага акцыянернага таварыства «Банк гандлёвы капітал» (ЗАТ «ТК Банк»).
«Санкцыі павінныя ўзмацніць фінансавую ізаляцыю Ірана, абцяжарыць яму доступ да атрымання цвёрдай валюты і фінансаванне яго нелегальнай ядзернай праграмы», — цытуе часопіс «Newsweek» заяву намесніка міністра фінансаў ЗША Дэвіда Коэна.
Доступ да фінансавай сістэмы ЗША будзе закрыты для ўсіх кампаніяў, што будуць падтрымліваць адносіны з гэтым банкам.
Прэзідэнт ЗША Барак Абама 23 студзеня заявіў, што Вашынгтон працягне ўзмацняць санкцыі супраць Ірана.
Краіны ЕС абвясцілі, што ўводзяць абмежаванні на імпарт іранскай нафты, а таксама санкцыі супраць фінансавых інстытутаў Ірана.
Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары