Гісторыя2222

У Навагрудку расказваюць гісторыю самых паспяховых уцёкаў габрэяў з гета

«Музей габрэйскага супраціву» — так называецца экспазіцыя, якая расказвае пра гісторыю самых паспяховых у Еўропе ўцёкаў габрэяў з нямецкага гета.

Асноўная экспазіцыя размешчаная ў памяшканні былой стайні (цяпер майстэрні каледжа па вул. Мінскай, 66–64), дзе ў 1942–1943 былі баракі працоўнага лагера. Як расказала дырэктар Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея і Музея габрэйскага супраціву Тамара Вяршыцкая, за чатыры месяцы вязні выкапалі тунэль даўжынёй прыкладна 220 метраў, праз які на волю выйшла каля 250 чалавек. Вышыня і шырыня падземнага ходу былі прыкладна па 70 сантыметраў. Калі палічыць, то атрымаецца, што за гэты час палонныя габрэі вынеслі амаль 108 кубічных метраў, або больш за 250 тон зямлі.

«Зямлю хавалі на гарышчы, праз што столь моцна прагнулася, выносілі ў кішэнях і ссыпалі ў стары калодзеж, будавалі падвойныя сценкі і засыпалі ў прагалы,
 — патлумачыла Тамара Вяршыцкая. — Пашанцавала яшчэ і таму, што ў гэты час немцы ні разу не заходзілі ў барак. Бо яго насельнікі не мыліся гадамі, там быў бруд, непрыемны пах, насякомыя». Цікава, што нават не ўсе жыхары барака ведалі пра таемны падкоп.

Музей арганізаваны пры фінансавай падтрымцы Міжнароднай арганізацыі па мемарыялізацыі месцаў, звязаных з Халакостам (International Task Force), і былога вязня Джэка Кагана, які цяпер жыве ў Лондане. Музей уключае тры пакоі. Самае вялікае і самае халоднае памяшканне ў канцы барака называлі «Дзятлаўскай шафай», таму што ў ёй у асноўным жылі вязні з горада Дзятлава.

Сёння тут можна ўбачыць рэканструяваны ўваход у тунэль, фота, а таксама інфармацыю аб габрэйскім партызанскім атрадзе пад камандаваннем Туві Бельскага, дзякуючы якому ўцекачам удалося выратавацца. Асобна можна ўбачыць макет лагера. Аказваецца, на яго тэрыторыі не раслі дрэвы, не было ніводнай птушкі або ката. Іх адразу з’елі б.

У двух пакоях (плошчай 13 квадратных метраў кожная) па чарцяжах і апісаннях Джэка Кагана адноўлены інтэр’ер барака. Тут пабудаваныя трохпавярховыя нары. Кожнаму вязню належала прыкладна 65 сантыметраў або 1,5 кв. метра спальнага месца, таму нават у невялікім памяшканні магло змясціцца больш за 20 чалавек. Будынак не абаграваўся, у лагеры адсутнічала вада. Штодзённы рацыён — 125 грамаў хлеба і талерка супу з бульбяных ачысткаў.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Спыняе працу Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва4

У Пентагоне абяцаюць за тыдзень узяць пад кантроль іранскае неба2

Здаць сакавіцкія квіткі на Дубай або з Дубая можна будзе без штрафу

Спеваку Хаменку далі 3 гады за супрацу з радыё «Рацыя»10

Што з нерухомасцю ў прапагандыста Рыгора Азаронка?19

Падатак на сабак зробяць абавязковым для ўсіх іх уладальнікаў11

Жыхароў мінскага мікрараёна напужаў ружовы снег у двары2

Іранскі пасол пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Амерыканскі ўдар па школе быў ахвярапрынашэннем духу д’ябла5

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць