Грамадства1111

Не працягнулі кантракт пасля васямнаццаці гадоў працы

Віктар Рачкоў страціў пасаду экспедытара.

Віктар працаваў на Гомельскім вінаробным заводзе экспедытарам і кладаўшчыком. У кастрычніку летась яму не працягнулі кантракт. Па словах мужчыны, спачатку яго выклікаў да сябе дырэктар завода Сяргей Краўчанка. І сказаў, што месца экспедытара патрабуецца для работніка, які пацярпеў на вытворчасці. Віктару ж прапанавалі пайсці на месца таго чалавека — слесарам.

Адмаўляцца не выпадала, хаця новае месца і было паніжэннем. Віктар адправіўся праходзіць медыцынскую камісію. А там высветлілася, што ў яго гіпертанія. І працаваць слесарам ён не можа. Пакуль доўжылася абследаванне, паўторныя аналізы — 31 кастрычніка мужчыну звольнілі.

Сп. Рачкоў адзначае, што яго месца аддалі былому слесару, які пацярпеў падчас выбуху на заводзе 24 жніўня.
Па словах Віктара, выбухнула ёмістасць для пастэрызацыі віна. Гэты факт афіцыйна не быў зафіксаваны, але мужчына сцвярджае, што сам быў сведкам таго.

Рачкова ў выніку ў пракуратуры папярэдзілі аб адказнасці за распаўсюджванне хлуслівай інфармацыі. Апыталі работнікаў, дырэктара. Ніхто не пацвердзіў выбух. А сведкі Віктара — работнікі завода, звольненыя пасля 24 жніўня, — не зацікавілі пракуратуру. Мужчына адзначае, што нават да запісаў камер знешняга назірання не звярнуліся. А на іх, ён упэўнены, павінна быць зафіксавана, як у вокнах на трэцім паверсе вылятала шыба, як спалоханыя людзі выбягалі на вуліцу. З АУС Чыгуначнага раёна Гомеля наконт камер прыслалі адказ: «Выняць дадзеную інфармацыю [з камер] не бачыцца магчымым з-за адсутнасці спецыяльнага абсталявання». Звольненага работніка такі адказ абурае. «Якое ім патрэбна абсталяванне? Флэшка, дыск?»

Пасля звальнення жыхар Гомеля пачаў перапіску з дзяржорганамі: аблвыканкам, Камітэтам дзяржкантролю, Дэпартаментам інспекцыі працы. Зразумела, фармальна закон не парушаны.
Кантракт скончыўся — права адміністрацыі завода яго не працягнуць. Але Віктар патрабуе тады аргументаваць адмову. На прыёме ў намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама дырэктар завода звальненне патлумачыў тым, што Віктар нібыта ў гаражы прадаваў спірт. А спірт краў з працы. Але доказаў дырэктар не прадставіў. Тады сышліся на тым, каб Рачкова вярнуць на завод на пасаду апрацоўшчыка сусла. Але на такую працу ён не падыходзіць па стане здароўя.

Мужчына спрабаваў працаўлад-кавацца ў іншых месцах. Але праз праблемы са здароўем ён моцна абмежаваны ў выбары. У адной фірме знайшоў вакансію кладаўшчыка. Прайшоў сумоўе. Але праз два дні перазванілі і сказалі, што не возьмуць.

Віктар разумее, што вярнуцца на вінаробны завод ужо не здолее. Калі б і ўзялі назад, працаваць спакойна не далі б. Але сваімі скаргамі хоча дамагчыся назалежнага расследавання ўсіх парушэнняў, у іх указаных. Бо пісаў ён і пра злоўжыванні кіраўніка прадпрыемства. Ён хоча толькі, каб усё было па законе. І каб яго прыклад стаў падставай для пэўных змяненняў у адносінах працадаўцы-наймальніка.

***

Дырэктар завода: Зрабіце запыты ў тыя структуры

Рэдакцыя патэлефанавала дырэктару Гомельскага вінаробнага завода Сяргею Краўчанку.

«Наша Ніва»: З чым звязана, што Рачкову не працягнулі кантракт?

Сяргей Краўчанка: Апошняя яго праца — экспедытар. Гэта перавозка ў асноўным спірту. Да яго былі заўвагі. У 2010 ён быў сумнеўным чалавекам. Я на адзін год працягнуў яму кантракт. А летась вырашыў не працягваць.

«НН»: Якія былі заўвагі?

СК: Захаванасць матэрыяльных каштоўнасцей.

«НН»: За ім былі заўважаныя растраты?

СК: Так. Не грашовыя. Матэрыял — спірт харчовы. Там — 200 грамаў, там — паўлітра.

«НН»: Праверкі праводзілі ці запісы ў працоўную кніжку рабілі?

СК: Не… Калі быць паслядоўным, я яму ўсё-ткі прапанаваў застацца. Працаваць на растарцы. Але ён як пайшоў з накіраваннем на медабследаванне, так і не вяртаўся.

«НН»: Па-вашаму, навошта яму ўсе гэтыя скаргі пісаць на Вас?

СК: Лічу, гэта яго такі характар. На ўсе заўвагі, звязаныя з перавозкай матэрыяльных каштоўнасцей, ён хваравіта рэагаваў, запальчыва.

«НН»: У сваіх скаргах ён піша пра выбух на заводзе…

СК: Усе гэтыя факты правяраліся. Можаце зрабіць запыты ў тыя структуры.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»12

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра мінус 25. А ў школу трэба ісці?6

Мікола Купава ўзяў новую вяршыню1

У Парыжы асудзілі дактароў, вінаватых у гібелі мільярдэра падчас аперацыі для павелічэння палавога органа15

Стрыжак: Кенсэлінгу мяне не адбылося31

«Галоўнае — шапкі надзелі». У цэнтры Мінска ў -17°C заўважылі бегуноў практычна без адзення4

У Мінску закрываецца папулярная гастрапляцоўка2

Гамяльчанка стала сурагатнай мамай, каб забяспечыць сваё дзіця, а былы муж адсудзіў большую частку ганарару10

У Беларусі з 1 лютага павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій4

Ці можа начальнік прымусіць прыбіраць снег? Адказвае юрыст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»12

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць