Грамадства66

Ярмошына: Забароны на прымяненне пры галасаванні празрыстых скрыняў няма

Аб гэтым паведаміла ў інтэрв’ю часопісу «Беларуская думка» старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Адказваючы на пытанне аб тым, што часта менавіта адсутнасць на ўчастках у час галасавання празрыстых скрыняў становіцца каменем спатыкнення пры аспрэчванні вынікаў выбараў, старшыня беларускага Цэнтрвыбаркама сказала аб надуманасці гэтай праблемы.

«Праблема празрыстых скрыняў надуманая. Гэта хутчэй піяр-ход для нязгодных з вынікамі выбараў.
Я адназначна ўпэўнена, што нельга звязваць дакладнасць атрыманага выніку з наяўнасцю або адсутнасцю празрыстых урнаў. Бо нягледзячы на наяўнасць такіх скрыняў і да таго ж прымяненне на 10% выбарчых участкаў электронных комплексаў па счытванні даных з бюлетэняў, усё гэта не прывяло да адсутнасці нездавальнення ў пэўных палітычных сіл вынікамі нядаўна праведзеных у Расіі выбараў у Дзяржаўную Думу. У гэтым выпадку ўсё проста і відавочна — калі вынікі выбараў не задавольваюць пэўныя палітычныя сілы або іх уплывовых заходніх інвестараў, то незалежна ад наяўнасці на выбарчых участках названага абсталявання ацэнка выбарчага працэсу будзе адмоўнай», — гаворыць Лідзія Ярмошына.

«Чамусьці прымяненне празрыстых пластыкавых скрыняў многія лічаць гарантыяй ад сваіх выбарных няўдач? — задаецца пытаннем кіраўнік ЦВК Беларусі. — А ў некаторых жа дзяржавах на гэта ніхто не звяртае ўвагі. Возьмем нашу суседку Польшчу. Праводзімыя там выбары рэгулярна асвятляе тэлебачанне, і асабіста я ні разу не бачыла ў паказаных сюжэтах пластыкавых скрыняў для галасавання. Ды і на той час, да ўвядзення санкцый Еўрасаюза, калі я ездзіла за мяжу на выбары ў якасці наглядальніка, мне не даводзілася бачыць вельмі часта такое абсталяванне ў заходніх краінах».

Разам з тым Лідзія Ярмошына адзначае, што ніякай забароны ў Беларусі на прымяненне пры галасаванні празрыстых скрыняў няма. «Мы (Цэнтрвыбаркам) выдаём грошы на афармленне выбарчых участкаў, а набыццё урнаў уваходзіць у кампетэнцыю мясцовых органаў улады, якія ўтварылі гэтыя ўчасткі.

Таму калі яны змогуць знайсці ў бюджэце сродкі на гэтыя мэты або ў гэтым ім дапамогуць спонсары, то ніхто не будзе супраць.
Дарэчы, паступова гэтыя самыя празрыстыя скрыні і закупляюцца. За час правядзення выбараў у мясцовыя Саветы і прэзідэнцкіх выбараў на шэрагу выбарчых участкаў менавіта такія скрыні для галасавання былі закуплены.
Яны выкарыстоўваліся ўжо на асобных участках у Мінску, Мар’інай Горцы, цалкам у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці і некаторых іншых рэгіёнах.
Лічу, што на маючых адбыцца выбарах яны з’явяцца і на іншых выбарчых участках», — сказала кіраўнік ЦВК.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе5

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Жодзінец палюбіў чужыя машыны: не мог прайсці міма, каб не выцягнуць магнітолу ці хаця б не пакатацца. Канец хобі паклалі УСУ9

У Беларусі ўпершыню прайшоў чэмпіянат па выдаленні ўвагнутасцей з аўто1

Гэта самая дарагая хрушчоўка краіны1

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі5

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай2

Чаму нават маладым не варта бегчы за аўтобусам, што ад’язджае2

Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць1

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі3

Касмічны карабель «Арыён» дасягнуў зоны гравітацыйнага ўплыву Месяца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе5

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць