Меркаванні

Табу на Беларусь

Калі ў часе шпацыру па цэнтры вялікага гораду перад вамі ўзьнік прывід збожжаўборачнай тэхнікі — не палохайцеся і не сьпяшайцеся бегчы да псыхіятра. Вар’яцтва ні пры чым. Проста вы ўбачылі ўзор агітпляката «Табе, Беларусь!»

Фота Юліі Дарашкевіч

Калі ў часе шпацыру па цэнтры вялікага гораду перад вамі ўзьнік прывід збожжаўборачнай тэхнікі — не палохайцеся і не сьпяшайцеся бегчы да псыхіятра. Вар’яцтва ні пры чым. Проста вы ўбачылі ўзор агітпляката «Табе, Беларусь!»

За савецкім часам кожны грак, зірнуўшы на аналягічны плякат, разумеў — сапраўдны патрыёт павінен: запісвацца добраахвотнікам, захоўваць грошы ў ашчадкасе, карыстацца паслугамі дзяржстраху.

Што хочуць давесьці аўтары цяперашніх агітплякатаў — уцяміць цяжка. Ці то ўплыў сучасных формаў мастацтва празьмерны, ці то ідэйны зьмест недапрацаваны.

Таму без дадатковага тлумачэньня задумы стваральніка і выпраўленьня некаторых дэталяў не абысьціся. Прыгледзьцеся ўважліва да вышэйпамянёнага плякату. На пярэднім пляне — жытнёвыя каласы. Але іх колькасьць ня тое што на капу — на сноп ня цягне. Кожнаму відавочна — жменька збажыны аніяк ня можа ўслаўляць рэкордны, сумленна сабраны сёлетні ўраджай зерневых. Нешматлікія каласы хутчэй падаюцца зрэзанымі нечай спрытнай рукою на грамадзкім палетку або па заказе «выпадкова» скінутымі з воза. Яны ўвасабляюць мужнасьць беларускага народу. За крадзеж пары каласкоў калісьці давалі тэрмін.

На заднім пляне — збожжаўборачная тэхніка ў стылі імпрэсіянізму. Настолькі размыта і невыразна, што пазнаць камбайн можна толькі па характэрным чырвоным колеры і самім факце знаходжаньня ў летні пэрыяд побач са збажыною. Убачыць камбайн так можна толькі ў сьпякотны дзень п’яным вокам, і менавіта такі погляд на ўборачную надае шэдэўру агітацыі сучаснае гучаньне. А ў спалучэньні з крадзенымі каласамі сымбалізуе непарыўную повязь калгаснай мінуўшчыны і сучаснасьці, самаахвярнасьць у імя бацькаўшчыны. Толькі надпіс «Табе, Беларусь!» робіць сур’ёзны прапагандысцкі твор ідэалягічна нявытрыманым. Ці патрэбны Беларусі ахвяры такога кшталту? Дзеля выпраўленьня становішча трэба зьмяніць усяго некалькі літар. Табу на Беларусь! — вось цяпер надпіс адпавядае сэнсу адлюстраванага і робіць яго зразумелым для простага чалавека.

Яшчэ адзін з узораў прапагандысцкай думкі пад назваю «Квітней, Беларусь». У цэнтры — абрысы Беларусі і надпіс. Справа — айчынная тэхніка. Зьлева — бор, зубр п’е ваду з рэчкі.

Творам аўтар хацеў паказаць варыянты бачаньня шляхоў да квітненьня Бацькаўшчыны, плюралізм беларускай думкі. Хто ў мэханізатары, хто ў партызаны, хто ў зубры. Задума цяперашнім сьветам сьмелая. Толькі фактару, што кансалідуе грамадзтва незалежна ад палітычных поглядаў, не хапае. Адыграць яднальную ролю маглі б выявы алькагольнай прадукцыі вытворчасьці РБ.

У Магілёве каля лядовага палацу з аднаго боку шчыта красуецца патрыятычны плякат, а з другога — рэкляма рэчыцкага піва. Калі ў цэнтар агітацыйнага «Квітней, Беларусь!» зьмясьціць куфаль «Рэчыцкага», пляшку клімавіцкай гарэлкі або «Крыжачка», дык заклік будзе выглядаць прыгожым тостам, блізкім сэрцу кожнага беларуса. Тады плякат наглядна прадэманструе, адкуль бяруцца грошы на квітненьне бацькаўшчыны. Дый рэклямныя плошчы вызваляцца.

Магілёў

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай25

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года21

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай25

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць