Культура33

Выйшла кніга У.Валожынскага «Мінск у легендах, міфах і паданнях»

У Мінску, у бібліятэцы імя Францішка Багушэвіча, 16 лютага адбылася прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Валожынскага «Мінск у легендах, міфах і паданнях».

Зборнік уключае 100 гісторый з жыцця беларускай сталіцы розных перыядаў і складаецца з трох раздзелаў. Першы ахоплівае адрэзак часу ад з’яўлення Мінска да 1917 года, другі — савецкую эпоху горада, трэці, як выказаўся сам аўтар, — уяўляе «сучасны вулічны фальклор».

«Адна з маіх галоўных задач — прыцягнуць да гэтай тэмы ўвагу спецыялістаў, якія потым змаглі б супаставіць гістарычныя звесткі і вызначыць, якія легенды і міфы маглі б быць праўдай, а якія — выдумкай, — паведаміў Валожынскі. — 

Першыя паданні я пачаў збіраць яшчэ дзевяць гадоў таму. Калі іх набралася больш за 50, я ўсур’ёз задумаўся пра такі зборнік».

Паводле слоў даследчыка, ён працаваў над кнігай тры-чатыры месяцы. Пры гэтым падкрэсліў, што лічыць сябе хутчэй не аўтарам, а складальнікам выдання. Валожынскі паведаміў, што самастойна займаўся пошукам матэрыялаў і іх рэдагаваннем. «Наогул, гэта проста маё хобі. На жыццё я зарабляю іншым — займаюся маркетынгам і збытам прадукцыі. Дарэчы, да кожнай легенды або міфа я рабіў свой каментарый-тлумачэнне, які дапамагае лепш разумець апавяданні і прасочваць іх сувязь з гісторыяй», — сказаў ён.

Гэта яго другая кніга. Першая — «Мінск стары і новы» — выйшла ў 2007 годзе.
Таксама Валожынскі з’яўляецца аўтарам дзейнага з 2003 года сайта www.minsk-old-new.com, прысвечанага беларускай сталіцы.

Купіць выданне можна ва ўсіх буйных кнігарнях Мінска.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га9

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?3

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»5

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»6

У Віцебску дзяўчына зачыніла сабаку ў камеры захавання. Яе шукае міліцыя3

Найбуйнейшы тэрмінал Расіі на Чорным моры спыніў экспарт нафты пасля атакі ўкраінскіх дронаў2

Каля Егіпта на фоне іранскага крызісу знайшлі вялікае радовішча прыроднага газу

Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда ФОТЫ1

Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га9

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць