Грамадства77

Мінская міліцыя будзе шукаць злачынцаў цераз твітар

ГУУС Мінгарвыканкама запускае ў твітары праект «Перахоп», скіраваны на анлайн-вышук злачынцаў.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю ГУУС, сталічная міліцыя ні ў якім выпадку не просіць грамадзян самастойна затрымліваць злачынцаў. Ёй патрэбны «тайныя агенты»: убачыў злачынцу — паведаміў у твітары яго каардынаты і тым самым садзейнічаў злаўленню.

Схематычна рэалізацыя праекта выглядае так. Міліцыі становіцца вядома пра тое, што недзе ўчынена злачынства, а злачынца ўцёк. На сайце ГУУС з’яўляецца падрабязная інфармацыя пра гэта злачынства (дзе і што адбылося, прыкметы злачынцы), якая пачынаецца кодавым словам «Перахоп» з характэрнай іконкай. Затым гэта інфармацыя дублюецца ў твітар, і з гэтага моманту любы зарэгістраваны карыстальнік гэтай сеткі можа перадаваць звесткі акаўнту @GUVD_Minsk па ключавым слове (хэштэгу) #перахоп. Гэта можа быць тэкст, фатаграфія або нават відэазапіс. Уся аператыўна карысная інфармацыя, атрыманая ад грамадзян пры дапамозе твітара, будзе адразу ж перадавацца ў кампетэнтныя службы. Іх задача — вызначаць карыснасць і праўдзівасць інфармацыі і прымаць рашэнне пра тое, як рэагаваць на яе.

Як асноўная крыніца паведамлення карыснай інфармацыі твітар выбраны не выпадкова. Сёння гэта найбольш папулярны, даступны і распаўсюджаны сродак для зносінаў. Паведаміць інфармацыю праз твітар — справа некалькіх секунд.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою13

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»6

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы12

Трамп заявіў, што новы вярхоўны лідар Ірана жывы, але паранены

Сям’я Вані Сцяцэнкі, які праходзіў рэабілітацыю ў Дубаі, тэрмінова вярнулася дамоў2

Эгаістычная храмасома ледзь не вынішчыла людзей тысячагоддзі таму. Падобна, яна вярнулася — у мармонскі штат Юта10

ЗША часова вывелі з-пад санкцый расійскую нафту14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою13

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць