Усяго патроху11

Пасля ўдару кулаком ён пераляцеў праз усю залу да супрацьлеглай сцяны

Прынца Манака шпіталізавалі пасля бойкі ў начным клубе ў Нью-Ёрку

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў суботу, аднак скандалам стаў толькі цяпер, калі пра прыгоды 24-гадовага прынца Манака Андрэ Альбера П’ера Казірагі стала вядома прэсе.

Як паведамляе газета New York Post, малады чалавек прыйшоў у клуб «Double Seven» у кампаніі трох сяброў. Гаспадар установы ў гэты момант сядзеў за столікам разам са сваім прыяцелем, бізнэсмэнам Адамам Хокам і трыма супермадэлямі.

Па словах відавочцаў, прынц Манака і яго спадарожнікі падышлі да іх століка, сталі абражаць дзяўчат і піць чужую гарэлку.

Тады Адам Хок ударам кулака адправіў прынца ў глыбокі накаўт.

«Вельмі няўдала ўпаў. Пераляцеў праз усю залу і зваліўся на столік ля супрацьлеглай сцяны «-
прыводзіць газета словы сведкі. Трох сяброў прынца чакаў аналагічны лёс.

П’ер Казірагі з пабітым тварам трапіў у лякарню, але выйшаў адтуль ужо праз некалькі гадзін.

Паліцыя адпусціла Адама Хока без залогу, ён павінен паўстаць перад судом у сакавіку. Сам бізнэсмэн адмаўляе сваю віну і кажа, што дзейнічаў у мэтах самаабароны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць