Улада44

Расіянаў пусцяць у Салігорск?

Лукашэнка прапануе Расіі стварыць супольную кампанію па вытворчасці ўгнаенняў.

У адзін дзень з рашэннем выслаць паслоў Еўрасаюза і Польшчы з Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра «намер у бліжэйшы час прапанаваць кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі стварэнне буйной сумеснай кампаніі па вытворчасці угнаенняў». Гэта прыкмета таго, што Мінск капітулюе перад жаданнем Масквы атрымаць доступ да вытворчасці калію — самага прыбытковага прадпрыемства Беларусі.

Лукашэнка заявіў пра гэта ў аўторак, узгадняючы прызначэнне генеральным дырэктарам ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» свайго земляка Валерыя Іванова.
Ягоныя словы прыводзіць агенцтва БелТА.

Іваноў узначальваў Шклоўскі райвыканкам у часы разбудовы там Александрыі і іншых аграгарадкоў.
Пры ім раён ператварыўся ў выстаўку дасягненняў сельскай гаспадаркі.
Пазней гэты чыноўнік працягнуў кар’еру ў Мінску на пасадах у так званай палаце прадстаўнікоў і віцэ-прэм’ера.
Ён усяго на год маладзейшы за Аляксандра Лукашэнку.

«Мы абмяркуем варыянт працы Беларусі і Расіі з ўгнаеннямі наогул, — заявіў Лукашэнка.
 — У нас ёсць калійная кампанія, якая, дарэчы, сёння займаецца і продажам азотных угнаенняў. Гэта вопыт Мы прапануем расейцам стварыць наймагутнае аб’яднанне, якое натуральна будзе ўплываць і на цэны на сусветным рынку, мы гэта не ўтойваем», — сказаў Лукашэнка.

«Фармуючы гэтую кампанію [«Беларускую калійную кампанію»] з расейцамі, мы дамаўляліся, што ўсе продажы будуць ісці праз Беларускую калійную кампанію — расійскіх угнаенняў і нашых.
Гэта трэба захаваць Якія там варыянты, каб лепш і танней мець крэдыты для таго, каб на рынку больш эфектыўна працаваць, гэта ваша справа, на гэта трэба ісці. Але прынцып застаецца адзін: той, пра які мы дамаўляліся», — сказаў Лукашэнка.

Звяртаючыся да Валерыя Іванова, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Вы ведаеце сістэму вытворчасці, зараз вам трэба будзе дасканала вывучыць сістэму продажаў,
каб найбольш выгадна выбудаваць сёння працу і ў інтарэсах нашай краіны, і расейцаў, гэта нашы партнёры.

«Беларуская калійная кампанія» — эксклюзіўны пастаўшчык калійных угнаенняў вытворчасці ААТ «Беларуськалій» (Салігорск, Беларусь) і ААТ «Уралкалій» (Пермскі край, Расія) на замежныя рынкі і вядучы сусветны экспарцёр гэтай прадукцыі.

Каментары4

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць