Меркаванні3333

Калінкіна: Вы, з яйцамі, чым людзей накорміце, калі Польшча мяса не прадасць?

А калі па прыкладзе амерыканцаў еўрапейцы яшчэ консульствы зачыняць?

Ёсць правераны метад рашэння праблем з сантэхнікамі, будаўнікамі, слесарамі і нават са злосным суседам — ​​зрабіць зверскі твар і пакрычаць матам.

У некаторых выпадках дапамагае, выцвярэжвае, ставіць на месца. Але не ва ўсіх. Не магу пазбавіцца ад адчування, што менавіта гэты метад выкарыстала ў аўторак беларуская дыпламатыя.

Адправілі з Мінска для кансультацый амбасадара Польшчы і кіраўніка прадстаўніцтва Еўрасаюза, адклікалі дадому сваіх дыппрадстаўнікоў ў Варшаве і Брусэлі. І што далей? Ну,

не бачу я, якімі спосабамі Беларусь можа націснуць на Еўрасаюз.
Яшчэ пару месяцаў таму тэарэтычна мы маглі ім балюча адказаць на зладзейскія падкопы і, напрыклад, сярод зімы пачаць рамантаваць газавую трубу. Цяпер не можам.

Нафтапрадукты ім не прадамо — страцім паўбюджэту.
Не купім у Польшчы мяса — не будзе чым карміць беларусаў і прыйдзецца здымаць з расійскага напрамку экспартныя беларускія сасіскі. Закрыем мяжу для еўрапейцаў — медным тазам накрыецца ўвесь паляўніча-запаведны і гасцінічны бізнес, гаўкнуць нулямі паказчыкі па інвестыцыях, чарговую смяротную пятлю зробіць беларускі рубель.

Вось цяпер паспрабавалі вырашыць праблему, зрабіўшы зверскі твар і пакрычаўшы матам.

А калі не спалохаюцца? Калі такім жа будзе адказ?
Зараз усе паслы ЕС павінны з’ехаць з Мінска знак салідарнасці. А калі яшчэ па прыкладзе амбасады ЗША консульства зачыняць? Лямантуйце, сябры, у пустэчу і разглядайце свае зверскія твары ў люстэрка! І яшчэ абавязкова санкцыі ўвядуць супраць беларускіх бізнэсмэнаў, на якія пакуль не рашаліся.

Я думаю, Лукашэнка зараз будзе ўважліва глядзець, хто задрыжыць і ці задрыжыць.
А таксама, наколькі актыўна родная апазіцыя зойдзецца ў крыку: «Гэтага дапусціць нельга, не аддавайце нас на разарванне Расіі!» Калі ўсе захаваюць спакой і стрыманасць:
сам заблытаў — сам хай і разблытваецца,
то праблема да эскалацыі не дойдзе. Бо няма чым Беларусі на Еўропу націснуць, а вось ёй адказаць ёсць чым.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы3

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў9

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph13

Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку?2

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра29

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?8

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі3

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы3

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць