Грамадства99

Ярмошына ляціць назіраць за выбарамі ў Маскву

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына будзе выконваць функцыю каардынатара групы беларускіх назіральнікаў у місіі назіральнікаў СНД на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі, якія адбудуцца 4 сакавіка.
Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў, у склад групы беларускіх назіральнікаў уваходзяць каля паўсотні чалавек, у тым ліку ад Цэнтрвыбаркама — Ярмошына і член камісіі Святлана Кацуба.

«Традыцыйна ў праграму назірання ўваходзіць наведванне расійскай ЦВК, сустрэча з яе кіраўніцтвам, знаёмства з інфармацыйным цэнтрам, а таксама наведванне выбарчых участкаў», — паведаміў Лазавік. Паводле яго слоў, назіральнікі будуць працаваць у Маскве, у прыгранічных з Беларуссю, а таксама аддаленых рэгіёнах Расіі.

Пасля заканчэння галасавання і закрыцця выбарчых участкаў Ярмошына, а таксама іншыя каардынатары ад краін і арганізацый СНД збяруцца для выпрацоўкі выніковай заявы місіі назіральнікаў ад СНД. Плануецца, што дакумент будзе абнародаваны 5 сакавіка.

Як паведамілі БелаПАН у палаце прадстаўнікоў, у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Расіі возьмуць удзел 16 дэпутатаў. Трое з іх будуць працаваць у складзе місіі назіральнікаў ад МПА СНД, астатнія — па лініі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што вайскоўцы ЗША могуць пачаць суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве2

Каля берагоў Лівіі загарэўся расійскі танкер3

У Калінінградзе дэмантавалі рэкламу па-беларуску. Кажуць, што за кампанію з іншай на замежных мовах10

Ананімнасці ў сеціве больш няма: ШІ знаходзіць рэальных людзей за хвіліны8

«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба3

Бізнэсмен, асуджаны за махлярства ў Мінску, адкрыў школу ў Варшаве. У пэўны момант бацькі забілі трывогу2

«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер1

Трамп заявіў пра спыненне гандлю з Іспаніяй, бо тая не дазволіла карыстацца сваімі вайсковымі базамі18

Севярынца абралі старшынёй аргкамітэта па святкаванні Дня Волі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць