Спорт

Беларускі заваявалі золата ў эстафэце

Беларускія спартсмэнкі заваявалі залатыя ўзнагароды чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканьні ў ангельскім Бірмінгеме. Вынік нашага квартэту 3 хвіліны 27,83 сэкунды — новы рэкорд Беларусі.

Беларускія спартсмэнкі заваявалі залатыя ўзнагароды чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканьні ў ангельскім Бірмінгеме. Такога цудоўнага Юліяна Юшчанка, Ірына Хлюстова, Сьвятлана Ўсовіч й Ілона Ўсовіч дасягнулі ў эстафэце 4х400 м. Ужо пасьля першага этапу беларускі лідзіравалі. На апошнім этапе асабліва вызначылася Ілона, якая не пакінула саперніцам ніякіх шанцаў. Вынік нашага квартэту 3 хвіліны 27,83 сэкунды — новы рэкорд Беларусі.

Выхаванцы трэнэра зборнай Анатоля Бадуева перавыканалі першапачатковыя мэты на гэты чэмпіянат. У скарбонцы беларускай зборнай акрамя эстафэтнага «золата», ёсьць яшчэ два «срэбры» (Павал Лыжын у штуршку ядра й Ілона Урбановіч) і адна «бронза» (Андрэй Краўчанка, лёгкаатлетычнае мнагаборства).

Паводле БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора5

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора5

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць