Грамадства2323

Ва Унутраных войсках з'явяцца шчыты з убудаваным электрашокерам

Інавацыю вырабляюць у Беларусі.

Новыя спецсродкі і ўзоры ўзбраення для розных падраздзяленняў унутраных войскаў МУС Беларусі былі прадэманстраваныя 14 сакавіка журналістам пры наведванні дыслакаванай на ўскраіне Мінска брыгады спецыяльнага прызначэння УВ.

Прадстаўнікі СМІ ўбачылі, у прыватнасці, ручныя электрашокеры, пластыкавыя шчыты з убудаваным электрашокерам, вырабленыя ў Беларусі, нямецкія 9-мм пісталеты Sig Sauer. Апошнія закуплены для СОБР унутраных войскаў МУС. Пісталеты паступілі на ўзбраенне прыкладна паўгода таму, шчыты — год таму, сказалі афіцэры брыгады спецназа.

Як паведаміў на сустрэчы з журналістамі намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Валерый Гайдукевіч, нядаўна была праведзена замена амаль паловы аўтапарка сапёрна-піратэхнічных груп УВ. Закуплены мікрааўтобусы «Фольксваген». Разглядалася пытанне аб набыцці расійскіх «Газэляў», аднак ад гэтай ідэі адмовіліся па тэхнічных прычынах. А вось закупка аўтамабіляў нерасійскай вытворчасці працягнецца, сказаў камандуючы.

Валерый Гайдукевіч таксама адзначыў, што транспартныя сродкі, у якіх перавозіцца спецкантынгент пад канвоем варты ўнутраных войскаў, цяпер аснашчаны GPS-датчыкамі, якія дазваляюць у рэжыме рэальнага часу адсочваць іх знаходжанне.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах8

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне8

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах8

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць