Грамадства1212

Сабрана больш за 36 тысяч подпісаў за станцыю метро імя Быкава

Сёння іх перадалі ў Мінгарвыканкам актывісты «Гавары праўду».

Некалькі тыдняў таму гарадскія ўлады абвясцілі публічны конкурс на назвы станцый трэцяй лініі мінскага метрапалітэна, будаўніцтва якой плануецца пачаць у 2015 годзе.

Актывісты кампаніі «Гавары праўду» прапанавалі мясцовым уладам назваць станцыю метро, што будзе месціцца каля дома (вул. Максіма Танка, 10), дзе жыў Васіль Уладзіміравіч, яго імем.

З гэтай нагоды на сайце «Гавары праўду» была размешчана спецыяльная форма электроннага звароту, поўнасцю адпаведная дзейнаму заканадаўству, да кіраўніцтва Мінгарвыканкама. Любы грамадзянін Беларусі, не выходзячы з дому, мог прагаласаваць за прапанову. Усяго падтрымалі ініцыятыву каля 1000 мінчукоў і жыхароў іншых гарадоў Беларусі.

Таксама сярод жыхароў па вуліцы М. Танка была праведзеная падпісная кампанія, вынікам якой з’явіліся 300 подпісаў. Па словах актывіста Аляксандра Сяргеенкі, людзі ахвотна падпісваліся, ніякіх пытанняў з іх боку не было, бо ўсе добра разумеюць, што ўлады проста здекуюцца з памяці народнага пісьменніка, адрынаючы ўсе ініцыятывы па ўшанаванню імя Васіля Уладзіміравіча.

Але яшчэ

ад лета 2010 года у кампаніі захоўвываліся больш за 36 000 подпісаў грамадзян, якія жадаюць бачыць у Мінску станцыю метро імя Васіля Быкава.

28 сакавіка, сканчаецца тэрмін абвешчанага конкурсу. Удаву Быкава, Ірыну Міхайлаўну, наведаў Уладзімір Някляеў.

Потым ад станцыі метро «Фрунзенская», дзе пільны міліцыянер праверыў металашукальнікам каробкі з подпісамі, Някляеў і іншыя актывісты накіраваліся да Мінгарвыканкама.

Подпісы былі перададзеныя галоўнаму спецыялісту аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян Звоніку У.З. Чыноўнік прыняў калектыўную заяву ад грамадзян і паабяцаў давесці яе да кіраўніцтва Мінгарвыканкама.

Каментары12

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць