Грамадства44

Паганяйла: адбылося поўнае падпарадкаванне адвакатуры Міністэрству юстыцыі

6 красавіка ўступае ў сілу новы Закон «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

Ён прынёс пэўныя змены. Згодна з імі,

адвакты становяцца адзінымі прадстаўнікамі на тэрыторыі Беларусі, якія маюць права ў прыватным парадку абараняць кліентаў у судах.

Калі да гэтага існавалі юрысты-ліцэнзіяты, якія маглі прадстаўляць інтарэсы падабаронных у гаспадарчых судах, то цяпер цягам года яны павінны атрымаць статус адваката альбо спыніць сваю дзейнасць.

Акрамя таго,

павялічана колькасць асобаў, якім юрыдычная дапамога будзе аказвацца бясплатна. У гэтую катэгорыю ўключаны замежныя грамадзяне, а таксама асобы без грамадзянства.

Юрыст Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла, які быў адным з распрацоўшчыкаў папярэднягя Закона «Аб адкаватуры», пракаментаваў новы заканадаўчы акт.

«Закон не пашырае незалежнасць у дзейнасці адвакатаў. Не заахвочвае іх да ўдасканальвання прафесіяналізму. Не стварае шырокую канкурэнцыю ў барацьбе за кліента. Не стварае ўмоваў для працы адвакацкіх кантор, індывідуальных адвакатаў, хаця гэта і прапісана ў законе. Адзінай, па сутнасці, арганізацыйнай формай, у якой адвакаты вымушаны дзейнічаць, застаецца калегія. І тая сістэма працы, адлічэнняў у фонд калегіі і іншыя пытанні арганізацыі дзейнасці не ствараюць нармальнае эканамічнае асяроддзе, каб вырасталі прафесіяналы».

Гары Паганяйла лічыць, што гэты закон прадугледжвае поўнае падпарадкаванне адвакатуры Міністэрству юстыцыі.

«Па сутнасці, парушаны канстытуцыйны прынцып незалежнасці адвакатуры. Нават органы адвакацкага самакіравання вымушаны будуць працаваць не толькі пад кантролем Мінюста, але і з умяшальніцтвам у сваю дзейнасць. Справа дайшла да таго, што

Мінюст будзе рэкамендаваць, каго адвакатам выбраць старшынёй калегіі, чаго не было нават у савецкі час.

Умяшальніцтва даходзіць ажно да вызначэння адвакацкага пасведчання.

А калі Мінюсту не спадабаецца нейкае рашэнне калегіі, яно можа прыпыніць яго дзейнасць».

Згодна з законам, цяпер можна ствараць адвакацкія бюро, а таксама працаваць індывідуальна. Але юрыст БХК не ўпэўнены, што знойдзецца шмат ахвотных працаваць індывідуальна.

«Заахвочваючых стымулаў закон не ўтрымлівае. Адвакат будзе працаваць у складзе калегіі. А

каб адкрыць індывідуальную дзейнасць, яму трэба знайсці офіс, купіць абсталяванне, займацца бухгалтэрыяй — ён загружае сябе дадатковай працай і не атрымлівае амаль ніякіх перавагаў перад адвакатамі, якія працуюць у складзе юрыдычных кансультацый.

Такія формы былі закладзены і ў старым законе, але не дзейнічалі праз адсутнасць стымулаў і гарантый незалежнасці працы адвакатаў».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах8

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне8

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах8

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць