Грамадства44

Выкладчык універсітэта: «Каваленка — пакутнік і герой»

Гэтак учынак палітвязня ацэньвае выкладчык Віцебскага ўніверсытэта Сяргей Міхайлаў, які быў перакладчыкам на працэсе Каваленкі.

«Гэта адназначна, чалавек адстойвае свае ідэалы, якія падтрымлівае і значная частка насельніцтва. Але ў такой форме адстойваць свае правы можа не кожны. Я, можа, і не лічу, што кожны так павінен адстойваць, але для мяне гэта гераічны ўчынак.

Тое самае, як было на вайне: ня кожны павінен ісці на таран, закрываць дзот сваім целам. Гэта выбар найлепшых людзей Айчыны.
Таму для мяне гэта адназначна гераічны ўчынак, нейкая спроба разбудзіць масу, адстаяць святыя нацыянальныя сімвалы».

Тое, што ўлады пачалі прымусова ў псіхіятрычным аддзяленні выводзіць Сяргея Каваленку з галадоўкі, Сяргей Міхайлаў параўнаў з аналагічнымі паводзінамі савецкага рэжыму:

«Калі немагчыма зламіць дух чалавека, немагчыма засудзіць — значыць, робяць вар’ятам,
быццам ён робіць нешта несур’ёзнае. Магчыма, напачатку яны не ўспрымалі гэта сур’ёзна, думалі, што ўсё пройдзе, але калі выявілася, што ён ідзе да канца, быў перыяд, што яны ў прынцыпе не ведалі, што рабіць.
А каб ён не ўспрымаўся як пакутнік за нацыянальныя ідэалы, была зробленая спроба паказаць ягоныя нібыта неадэкватныя паводзіны, таму і змясьцілі яго ў гэтае аддзяленне».

Спадар Міхайлаў кажа, што стаўленьне да Сяргея Каваленкі ў Віцебску неадназначнае. На беларускай кафедры ўніверсітэта, дзе працуе Сяргей Міхайлаў, добра разумеюць сітуацыю, кажа ён, на іншых кафедрах шмат хто ня ведае, іншыя ставяцца абыякава: «Пытаюцца, а дзеля чаго ён галадае, а навошта ён сам сябе даводзіць да такой сітуацыі. Тады неяк тлумачыш, што справа не ў ежы, а ў тым, што ён адстойвае свае правы. Тады некаторыя разумеюць, некаторыя ня хочуць разумець. Але салідарнасці з Каваленкам у Віцебску сапраўды не хапае».

Сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц за парушэнне ўмоваў адбыцця «хатняй хіміі», якую атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй яліне ў Віцебску. Пратэстуючы супраць пераследу, вязень абвясціў галадоўку, якую з перапынкам у 20 дзён трымае з сярэдзіны снежня.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Спецназавец скончыў жыццё самагубствам у Печах19

На трэніроўцы ў Расіі разбіўся перспектыўны 17‑гадовы мотагоншчык з Гродна12

У Валожынскім раёне загінуў 20‑гадовы кіроўца — ён урэзаўся ў апору моста2

Малады магілёвец касіў ад войска на радзіме, а ў выніку пайшоў ваяваць за Расію і знік. Маці спадзяецца, што хаця б у палоне8

Ціханоўская: Мы заклікаем ЗША не ціснуць на Літву наконт санкцый26

Маскве ўдалося прарваць марскую блакаду Кубы. Чаму Вашынгтон не перахапіў расійскі танкер?10

У Вільні каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю5

Губарэвіч спрабуе ўзяць Бабарыку на слабо: «Ёсць апасенні, што не атрымаецца пераадолець прахадны бар’ер на выбарах у КР?»21

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць