Улада

Палітычная будучыня Казуліна

А.Лукашэнка даў устаноўку Л.Ярмошынай, што сядзела побач зь ім: «Ён атрымае паўтара працэнты галасоў». І атрымае ж! — хто б сумняваўся.

Кандыдат Казулін даказаў сваю сьмеласьць тэлевыступамі і паходам на «ўсебеларускі народны сход». Ён выбраў нечаканую палітычную нішу радыкала-папуліста. Гэты вобраз цяжка памяняць. Гэта як Жырыноўскі, які зьнік бы з палітычнай сцэны, як толькі перастаў быць Жырыноўскім.

Што чакае Казуліна пасьля 19 сакавіка? Разгледзім два варыянты: калі ён здымае сваю кандыдатуру і калі ён застаецца ў бюлетэні.

Калі Казулін застаецца — апытаньні грамадзкае думкі даюць яму большую папулярнасьць, чым у Гайдукевіча, але істотна меншую, чым у Мілінкевіча — для лукашыстаў ён спаліў масты і стаў асабістым ворагам, а для дэмакратычнай апазыцыі застаўся кандыдатам, што ўнёс раскол, тым самым абнізіўшы шанцы на перамогу над дыктатурай.

Казулін цяпер кроўна зацікаўлены ў перамозе беларускага Майдану. Гэта дало б яму асабістую бясьпеку і лідэрства ў беларускай палітыцы, напрыклад, на чале папулісцкае прарасейскае партыі. Выхад Казуліна з кампаніі цяпер, калі магчымасьці для агітацыі практычна вычарпаныя, павялічыў бы шанцы на перамогу свабоды — проста таму, што галасы праціўнікаў Лукашэнкі не расьцярушваліся б, а выбар стаў бы ясьнейшы.

Але нават калі вулічны ціск на Лукашэнку акажацца беспасьпяховым, Казулін захоўвае выгадную пазыцыю чалавека, які рызыкаваў сабой у агітацыйнай кампаніі і ахвяраваў амбіцыямі дзеля дэмакратычнае справы.

Элегантным выхадам з кампаніі Казулін у кожным разе захоўвае сябе ў палітыцы пасьля 19 сакавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць