Мытны саюз можа ўвесці адзіную валюту праз 10–12 гадоў, калі ўжо цяпер пачаць рабіць для гэтага правільныя захады, заявіў кіраўнік Нацбанка Казахстана Рыгор Марчанка ў інтэрв’ю «Российской газете».
«Павінна быць наднацыянальная валюта, якая эмітуецца наднацыянальным банкам гэтак жа, як гэта было зроблена ў Еўропе», — прыводзіць РІА Новости словы Марчанкі.
На пытанне аб тым, як можа называцца валюта, Марчанка не даў пэўнага адказу: «Ды як хочаце. Што палітыкі прыдумаюць, тое і будзем выкарыстоўваць.
Можна назваць, напрыклад, нанарубель. Дарэчы, „нан“— у вас жа цяпер гэта ў хаду. Хоць такі гук ніхто, акрамя жыхароў былога СССР, прамовіць не можа».па-казахску — хлеб. Атрымаецца і нашым, і вашым. Яшчэ можнаё-рубель
На мінулым тыдні ў Банку Расіі абмяркоўвалася валютнае рэгуляванне ў Мытным саюзе. Паводле слоў Марчанкі, паколькі пасяджэнне было першым, абмяркоўваліся толькі арганізацыйныя пытанні.
Ён адзначыў, што да 2020 года ў краінах будзе адзіны фінансавы рынак, і да гэтага часу і курсавая, і
Каментары