Эканоміка

Інфляцыя з пачатку года склала 6,8%

1,7% склаў у красавіку рост спажывецкіх цэн у Беларусі. З пачатку года цэны павялічыліся на 6,8%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У студзені цэны ўзраслі на 1,9%, у лютым — на 1,5%, у сакавіку — таксама на 1,5%.

Харчаванне ў красавіку падаражэла на 1,8% (за чатыры месяцы — на 6,9%), у тым ліку алкаголь — на 5,6%, агародніна — на 5%, яйкі — на 2%, мяса і птушка — на 1,9%, малако і малочныя прадукты, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 1,5%.

Цэны на нехарчовыя тавары павялічыліся на 1,2% (5,3%). У лідарах — бензін (5,5%), веласіпеды і матацыклы (2,3%), медыкаменты (2,1%), будматэрыялы (1,5%).

Тарыфы на платныя паслугі насельніцтву павысіліся на 2,5% (9,9%). Найбольш за ўсё падаражэлі праезд у аўтамабільным транспарце прыгарадных зносінаў (20%), у гарадскім транспарце (17,4%), тэхабслугоўванне жылых памяшканняў (12,9%), санаторна-аздараўленчыя паслугі (6,7%).

Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ўзраслі за месяц на 2,2%, з пачатку года — на 7,6%, сельгаспрадукцыі — адпаведна на 1,2% і 15,3%, кошт будаўніча-мантажных работ — на 4,6% і 12,9%.

Урад разлічвае ўтрымаць гадавую інфляцыю на ўзроўні 19—22%. У 2011 годзе цэны ўзраслі на 108,7%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і секс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і секс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паказала, як мянялі Андрэя Пачобута3

У Нью-Ёрку вырашылі забараніць адну з візітных картак горада — конныя экіпажы Цэнтральнага парку2

Перамовы Кіеў — Масква — Вашынгтон пройдуць у пачатку лістапада5

Памёр бізнэсмен Лучанскі, якога часопіс Time у 1990‑х назваў «самым небяспечным нязлоўленым злачынцам у свеце»1

Славутага беларускага псіхолага абвінавацілі ў харасменце. Праз гэта цяпер могуць быць праблемы не толькі ў яго45

У Мінску з'явіліся кантэйнеры для непатрэбнага адзення і абутку. Дзе яны стаяць

Жыгар: Лабісты Лукашэнкі неўзабаве выступяць з адкрытым лістом за «далучэнне ЕС да гуманітарнага трэку»120

«Ну што, піндос, наваяваўся? Зараз мы табе пакажам». Як здзекваліся ў расійскім палоне з амерыканца Хабарда, якога выпусціў Пуцін6

Сэрвіс Airbnb забараніў патрабаваць ад гасцей прыбіраць апартаменты і мыць посуд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і секс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і секс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць