Грамадства11

Справу апазіцыянера, якога не выпускаюць з Беларусі, разглядаюць у ААН

Справа кіраўніка інфармацыйна-асветніцкай установы "Платформа" Андрэя Бандарэнкі па факце абмежавання яму выезду за межы Рэспублікі Беларусь будзе разгледжаная Вярхоўным Камісарам ААН па правах чалавека.
Пра гэта "Платформу" паінфармавалі ў Фондзе дамоў правоў чалавека ў Жэневе.

Справа Бандарэнкі было ўзнятая 11 мая падчас паседжання Камітэта ААН супраць катаванняў з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацый.
У бліжэйшы час камітэт падрыхтуе меркаванне па гэтай справе.

Акрамя гэтага, спецдакладчыка па становішчы праваабаронцаў праінфармавалі пра ціск на Бандарэнку, што выявіўся ў забароне яму выязджаць за межы Беларусі.

Нагадаем, 15 сакавіка ў пункце мытнага кантролю "Брэст-Цэнтральны" Андрэй Бандарэнка быў зняты з цягніка "Мінск-Варшава". Як растлумачыў супрацоўнік пункта мытнага кантролю, яму адмоўлена ў выездзе за межы Беларусі.

Як паведамілі дырэктару "Платформы" у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі Кастрычніцкага РУУС, адмова звязаны з "ухіленнем ад яўкі на мерапрыемствы па прызыву на вайсковую службу, службу ў рэзерве".

Пасля атрымання адказу падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі, Бандарэнка звярнуўся ў ваенкамат па месцы жыхарства, дзе яму паведамілі, што ніякіх позваў аб праходжанні службы ў рэзерве яму не накіроўвалася.

Атрымаўшы афіцыйны адказ з ваенкамата па месцы жыхарства, Бандарэнка звярнуўся па тлумачэнні ў Міністэрства абароны, якое пераадрасаваў яго ў МУС.

20 сакавіка Бандарэнка падаў у суд на дзеянні МУС і Мінабароны, якія абмяжоўваюць яму выезд за межы Рэспублікі Беларусь.

Суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Алена Сямак, якой было перададзена ў вытворчасць заяву Андрэя Бандарэнкі, да гэтага часу не прызначыла дату разгляду заявы ў судовым пасяджэнні, паведамляе "Платформа".

Каментары1

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома14

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка Oliva2

У вышук абвясцілі магілёўскага дэпутата і прадзюсара. З ім за мяжу з'ехала вядучая дзяржаўнага тэлеканала22

Скандал са спартсменкай, у якой падчас спаборніцтваў пачалася дыярэя — яна выйграла гонку, але пасля адмовілася ад перамогі14

Мужчыну з-пад Жлобіна, які жыў у Расіі, асудзілі за палітыку і інтым з непаўналетняй асобай2

Спікер МЗС Украіны — пра рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі і каліноўцаў у расійскім палоне1

Беларус выйграў у покерным турніры 761 тысячу даляраў2

Дзе бяспечней жыць — у Еўропе ці ЗША?10

Міліцыя выклала сваю версію, чаму хлопец, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска, правёў ноч у аддзяленні11

Цыгарэта дапамагае сацыялізавацца? Вялікае даследаванне паказала адваротнае2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома14

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць