Меркаванні6060

Беларуса забіваюць за сцяг

Каваленку дапаможа толькі міжнародная салідарнасць, піша Наталля Радзіна.

«Мы ўсе прывыкаем да абсурду і жорсткасці беларускага жыцця, але ўсяму ёсць мяжа, — піша рэдактарка сайта Хартыя’97. —

У ХХІ стагоддзі ў краіне ў цэнтры Еўропы ў турме памірае ад галадоўкі апазіцыянер Сяргей Каваленка.
Некалькі гадоў таму ён усяго толькі вывесіў нацыянальны сцяг краіны на навагодняй яліне. Гэты бел-чырвона-белы старажытны сімвал Беларусі быў заменены на рэферэндуме 1995 года на чырвона-зялёнае ўвасабленне лукашэнкаўскага рэжыму. З тых часоў наш гістарычны сцяг забаронены.

Ці ведаеце вы яшчэ краіну ў свеце, дзе за вывешванне сцяга арыштоўваюць і прысуджаюць да турэмнага тэрміну? У Беларусі гэта адбываецца ўжо 17 гадоў, з таго самага рэферэндуму 1995 года.

Беларускія дэмакраты вывешваюць нацыянальны сцяг па начах, каб не быць арыштаванымі, хаваюць яго пад адзеннем, разгортваюць на дэманстрацыях, рызыкуючы атрымаць ўдар амапаўскай дубінкай. Гэта палатно белага і чырвонага колераў стала сёння сімвалам беларускага супраціву дыктатуры і барацьбы за свабоду.

Лёс Сяргея Каваленкі, мужнасць, з якой ён адстойвае права беларусаў мець сапраўдныя нацыянальныя сімвалы, не павінны пакінуць нікога абыякавым.

З сярэдзіны снежня да канца сакавіка з перапынкам на 20 дзён Каваленка трымаў галадоўку, за час якой схуднеў на 50 кілаграмаў. Потым яго кінулі ў «псіхушку», адтуль — зноў у турму, дзе беларус зноў адмовіўся ад ежы. Ён патрабуе адмены незаконнага прысуду, вызвалення ўсіх палітвязняў і легалізацыі нацыянальнай сімволікі.

Ніхто не ведае, ці перажыве Каваленка гэтую галадоўку.

Адмова ад ежы на працягу двух месяцаў ужо прывяла да незваротных працэсаў у яго арганізме. Яшчэ адна галадоўка можа стаць фатальнай.

Але свет маўчыць, як маўчаць самі беларусы. 13 мая на афіцыйным узроўні ў краіне адзначаўся Дзень дзяржаўнага сцяга. У рамках акцыі «Ганарымся радзімай сваёй» салдаты насілі па цэнтральнай плошчы Мінска велізарнае чырвона-зялёнае палатно. Чым яны ганарацца? Турмамі, у якіх паміраюць палітвязні, забітымі і выкрадзенымі апазіцыянерамі, выкрадзеным правам выбару, адсутнасцю свабод, галечай і рэпутацыяй краіны як «апошняй дыктатуры Еўропы»?

Знішчаюцца не толькі іншадумцы — знішчаецца памяць людзей, гісторыя і мова цэлага народа. Які дыктатар у свеце яшчэ так ненавідзіць гісторыю сваёй краіны, людзей, якія яе памятаюць і шануюць?

Я не ведаю, як яшчэ можна выратаваць Сяргея Каваленку, акрамя як крычаць на ўвесь свет: людзі, не будзьце абыякавымі. Беларуса забіваюць за сцяг у ХХІ стагоддзі ў цэнтры Еўропы.

У свой час мяне ўразіла акцыя «Коні-2012», арганізаваная маладымі амерыканцамі. Спрабуючы спыніць лідара тэрарыстычнай арганізацыі Уганды «Армія супраціву Госпада» Джозэфа Коні, які праславіўся жахлівым гвалтам, у тым ліку над дзецьмі, жыхары ЗША пачалі кампанію грамадзянскай салідарнасці з угандыйцамі. Акцыя доўжыцца да гэтага часу. Тысячы і тысячы людзей выходзяць на вуліцы, патрабуючы міжнароднага пераследу і арышту Коні, і прымушаючы свой урад рэагаваць на той кашмар, які адбываецца ў гэтай краіне ў цэнтральнай Афрыцы.

Іх дэвіз — «Няма нічога мацнейшага за ідэю тых, чый час прыйшоў». Іх ідэя — простыя грамадзяне ў стане паўплываць на ўрады і могуць рабіць гісторыю.

Калі людзі па ўсім свеце пачнуць уздымаць кожны дзень беларускі сцяг ці насіць белыя і чырвоныя колеры, гэта можа выратаваць жыццё не толькі Сяргею Каваленку. Гэта можа выратаваць Беларусь».

Каментары60

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ22

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін павіншаваў Трампа з 80‑годдзем і заявіў, што чакае Зяленскага ў Маскве. Крэмль сцвярджае, што прэзідэнт ЗША паабяцаў уздзейнічаць на Кіеў9

«Я ў калоніі быў больш вольны». Былы палітвязень Тамаз Піпія расказаў пра 6 гадоў за кратамі і новую паранаідальную беларускую рэальнасць12

Партыі сябра Лукашэнкі не хапіла каля 160 галасоў з усёй Арменіі, каб трапіць у парламент2

Выйшаў на свабоду палітзняволены фанат Цімур Піпія1

Ордэн за перайменаванне палка УПА: прэзідэнт Польшчы даў Зяленскаму некалькі дзён на вырашэнне канфлікту53

Так рэцэптаў беларускіх страў яшчэ ніхто не здымаў ВІДЭА12

«Уцякалі ад мігрантаў і гендарнай ідэалогіі». Прапаганда паказала яшчэ адну сям'ю ковід-дысідэнтаў, якая перабралася з Германіі ў Беларусь17

У Полацку адкрылі музей самага старажытнага манастыра Беларусі6

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ22

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць